3 траўня 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермеры пра трактар Лукашэнкі: Не машына, а суцэльнае непаразуменне

62
Фермеры пра трактар Лукашэнкі: Не машына, а суцэльнае непаразуменне

Кіраўнік пахваліў тэхніку МТЗ. А вось пакупнікі незадаволеныя.

Увечары ў нядзелю на канале «Беларусь 1» тэлегледачы ўбачылі пастановачны сюжэт з удзелам Лукашэнкі, прысвечаны 70-годдзю МТЗ. У ім паказалі, як кіраўнік са світай косіць траву. У пэўны момант да яго звяртаецца віцэ-прэзідэнт Беларускай тэніснай асацыяцыі Сяргей Цяцерын: маўляў, нам гэта поле за тыдзень не скасіць, давайце трактар шукаць.

Пасля гэтага Лукашэнку падводзяць да трактара «Беларус 1523В», за кіраванне якім ён садзіцца разам з сынам. Папрацаваўшы на ім ужо не ўпершыню, кіраўнік выносіць рэзюмэ: трактар добры.

У сюжэце асабліва адзначалася заслуга Лукашэнкі ў тым, што МТЗ працягвае працаваць. Аб стратнасці прадпрыемства сказана не было. У сувязі з гэтым цікава: а як пакупнікі ацэньваюць якасць айчынных трактароў?

Ад жыхароў беларускай вёскі даводзіцца слухаць, што трактары МТЗ пачынаюць ламацца ўжо ў першы год эксплуатацыі. Але, можа, на экспарт ідзе тэхніка лепшай якасці?

Асноўным рынкам збыту беларускіх трактароў застаецца Расея, таму «Салідарнасць» вывучыла водгукі пакупнікоў з суседняй краіны аб мадэлі серыі 1523, на якой працаваў Лукашэнка. «Беларус-1523» - гэта ўніверсальны трактар, які выкарыстоўваецца для шырокага спектру сельскагаспадарчых работ

«Не трактар, а суцэльнае непаразуменне»

На форуме рэсурсу fermer.ru жыхар Тульскай вобласці восенню мінулага года пакінуў наступны водгук:

«Маё меркаванне, трактар наагул сыры і недапрацаваны! Гідраўліка слабая, варта толькі падключыць нешта сур'ёзнае, а калі яшчэ і сумесна з ВАМам, дык увогуле гамон. Грэецца да кіпеню за 15 хвілін. У мяне ў гаспадарцы 3 штукі, замучалі, 1221 нашмат лепшы. У каго ёсць 1523, майце на ўвазе: газаразмеркавальны механізм слабы, рэжа шасцярні на алейнай помпе, счапленне таксама ніякае».

Зміцер з Алтайскага краю ў лютым гэтага года напісаў: «Думалі ідэальны трактар, а цяпер ужо ўвесь мозг вынес, праводка грэецца ўся, святло амаль ніякае, прычым адразу. Рамяні хоць кожныя два тыдні мяняй. У скрынцы шум незразумелы на трэцім і чацвёртым рэжыме, і не ведаем, што з ім рабіць, адзін падшыпнік памянялі, а астатняе ўсё ў ідэале: і шасцерні, і падшыпнікі. Два разы ўскрывалі, і што рабіць нават не ведаем. Вось такі выдатны трактар».

Аляксандр Пестаў распавёў аб трактары 2011 года выпуску наступнае: «За гэты час я перабраў яго цалкам. Поршневая група цалкам, новы каленвал, абедзве бартавыя карэткі на пвм, счапленне, скрынка і г.д. Увогуле, не трактар, а суцэльнае непаразуменне. Менская зборка».

Жыхар Курскай вобласці ў лістападзе мінулага года падзяліўся: «Па 1523 негатыву ў мяне шмат - шумны, пылу таксама стае, ВАМ слабы, кошык пад яго не разлічаны, і г.д...».

«Добра, што зламаўся не на трасе, інакш ужо б сядзеў за ненаўмыснае забойства»

Вельмі незадаволены купляй застаўся і Віталь з сяла Атрадаўка Растоўскай вобласці. Некалькі гадоў таму ён паведаміў: «За год на пярэдніх спарках па чарзе зламаліся абедзве паўвосі, добра, што не на трасе, інакш ужо б сядзеў за ненаўмыснае забойства. Недапрацовак вельмі шмат, за такія грошы можна ўзяць новы 120 л.з. John Deere».

Аднак большасць уладальнікаў сельскагаспадарчай тэхнікі з ім не згодны: «За такія грошы толькі калі Кітай, з еўрапейцаў і блізка нічога няма», - адзначыў адзін з іх.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках