3 траўня 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні начальніка аддзела адукацыі падазраюць у карупцыі

4
У Гародні начальніка аддзела адукацыі падазраюць у карупцыі

Паводле інфармацыі СК, ён купляў будматэрыялы для школ у сваёй сваячкі завышанымі коштамі.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадзенскага гарвыканкама Сяргей Ламека адхілены ад працы. Ён падазраецца ў крадзяжы, шляхам злоўжывання. Абвінавачванне на гэты момант не выстаўленае, паведамляе БелаПАН.

У выканкаме паведамілі, што Ламека па-ранейшаму з'яўляецца начальнікам аддзела, аднак з 5 траўня знаходзіцца ў адпачынку. «Пакуль ідзе следства, ён адхілены ад працы, але ніхто яго не звальняў», - дадалі ў прыёмнай.

У прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама пацвердзілі, што ў дачыненні да Сяргея Ламекі вядзецца следства ў факце крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненым у значнай суме (ч.3 арт.210 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Афіцыйны прадстаўнік Управы Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч падкрэсліў, што абвінавачванне Ламеку на гэты момант не выстаўленае, сума шкоды ўстанаўліваецца.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, у 2011-2012 гадоў чыноўнік уступіў у змову з дырэктарам прыватнага прадпрыемства, якая з'яўляецца яго сваячкай, зрабіў за сродкі бюджэту закупку ў яе будматэрыялаў відавочна завышанымі коштамі.

Шаршаневіч падкрэсліў, што мера стрымання ў дачыненні да Ламекі не абіралася. Аднак вядома, што на маёмасць падазраваных, у тым ліку некалькі аб'ектаў нерухомасці, накладзены арышт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках