3 траўня 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоні Мацэрэвіч: У Польшчу і ў краіны Балтыі NATO накіруе па тысячы жаўнераў

Антоні Мацэрэвіч: У Польшчу і ў краіны Балтыі NATO накіруе па тысячы жаўнераў
Антоні МАЦЭРЭВІЧ
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

У рамках умацавання ўсходняга флангу NATO ў Польшчу прыбудзе адзін батальён альянсу, які налічвае тысячу жаўнераў.

У рамках умацавання ўсходняга флангу NATO ў Польшчу прыбудзе, прынамсі, адзін батальён альянсу, які налічвае адну тысячу жаўнераў. Пра гэта заявіў міністр абароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч пасля сустрэчы з кіраўніком NATO Енсам Столтэнбергам, паведамляе «Польскае Радыё».

Са словаў кіраўніка Мінабароны, на саміце ў Варшаве будзе прынятая пастанова аб адпраўцы ў Польшчу і ў тры краіны Балтыі па адным батальёну альянсу, гэта значыць, па адной тысячы жаўнераў.

«Наша сённяшняя размова пацвярджае, што ў Польшчы і ў краінах Балтыі будуць размешчаныя на ратацыйнай аснове чатыры баявыя батальённыя групы. Яны будуць складаць істотны, сталы элемент прысутнасці NATO на ўсходзе», - сказаў Антоні Мацэрэвіч.

Таксама вядома, што сваю падтрымку для краін Усходняй Еўропы выкажуць ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына. Гэта значыць, што пасля саміту ў Варшаве NATO можа выслаць на ўсход Еўропы блізу 8 тысяч жаўнераў. Альянс таксама плануе размяшчэнне зброі і вайсковага рыштунку для дадатковых атрадаў войскаў.

Са словаў кіраўніка NATO Енса Столтэнберга, умацаванне бяспекі на ўсходнім флангу альянсу - гэта рэакцыя на дзеянні Расеі ва Украіне. Генеральны сакратар альянсу адзначыў, што пастанова NATO не азначае пачатак новай халоднай вайны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках