3 траўня 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явілася паслуга «Хаскі на гадзіну»

4

У сетцы з'явілася група, які прапануе пракат жывёлін для фотасесій.

Гаворка ідзе пра сабак пароды хаскі і чаў-чаў, а таксама коцікаў і трусоў. «Вось такі мілы звярок парадуе вас сваёй прысутнасцю. Дэкаратыўны трусік Кроша. Спакойна сядзіць на руках. Любіць фатаграфавацца», - апісваецца адна з мадэляў. Журналісты onliner.by патэлефанавалі стваральніцы каталога, каб задаць пытанні пра спакой сабак і магчымую незадаволенасць абаронцаў жывёлін.

- Плануецца, што жывёліны будуць выкарыстоўвацца для фотасесій, - кажа Надзея. - Я фатограф і заводчык. Многія знаёмыя часта пыталіся ў мяне, наколькі магчыма сфатаграфавацца з маімі сабакамі. У выніку я наважылася стварыць каталог.

Механізм працы вельмі просты. Кліент выбірае ўпадабаную жывёліну. Да яго прыязджае ўладальнік, прывозіць гадаванца для фотасесій і пасля з'язджае. Праўда, не ўсе каты і сабакі жывуць у Менску. За іншагародніх мадэляў давядзецца даплаціць, каб кампенсаваць выдаткі на падарожжа.

- У нас у каталогу прадэманстраваны трусік. Наконт яго кошт па дамове. Уладальніца хацела 100-150 тысяч за гадзіну. Чаў-чаў будуць самымі дарагімі. Іх дорага абучаць. Трэба купаць, чухаць і ўсяляк падрыхтоўваць да фотасесіі. Проста так узяць і прывезці яго на здымку не атрымаецца. Хаскі каштуе 200 тысяч на гадзіну. Цяпер гэта самая папулярная парода.

Надзея плануе пашырыць каталог коньмі і іншымі хатнімі жывёлінамі, каб выбар не абмяжоўваўся катамі, сабакамі і трусамі.

- Абаронцам жывёл напэўна не спадабаецца ваш бізнэс.

- Я не ўважаю яго за цынічны або жорсткi. Мае сабакі ўдзельнічаюць у чэмпіянатах свету і іншых выставах. Яны прывучаныя да людзей. Калі прапануецца студыйная фотаздымка, я не дазваляю, каб іх фатаграфавалі з выбліскам. А на вуліцы ён не патрэбны. Таму мае сабакі спакойна фатаграфуюцца. Ніякага стрэсу ў іх няма. Якіх-небудзь пазаштатных сітуацый, калі спалоханы сабака ўкусіў б кагосьці, у мяне не адбывалася. Тым больш, ведаючы сваіх сабак, я стараюся выбіраць самых спакойных.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках