3 траўня 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ чыноўніка звольнілі праз кліп гурта «Ленінград»

2

Экс-кіраўнік камітэта развіцця турызму Санкт-Пецярбурга Віктар Конанаў меў неасцярожнасць пахваліць кліп «У Піцеры - піць».

Праз гэта ён праславіўся на ўсю Расею, але ягоным калегам і кіраўніцтву кліп не так спадабаўся. Таму, не прапрацаваўшы і трох месяцаў, генерал-маёр, выпускнік акадэміі ФСБ сышоў з пасады, паведамляе «Еўрарадыё».

Тэлеканал «Дождж» зняў з ім інтэрв'ю аб матывах кліпа «У Піцеры - піць», дзе ён пасля сыходу з працы, як герой кліпа, ходзіць па горадзе і п'е гарэлку з бутэлькі.

Аўтар песні Сяргей Шнураў звярнуўся да чыноўніка:

«Віктар Эдуардавіч, цяпер вы вольны чалавек. І як свабоднаму чалавеку я скажу вам: у Піцеры піць цяпер вы можаце кожны дзень».

Падчас інтэрв'ю, якое выйшла ў праграме «Цяжар Навін», Конанаў сказаў, што ягонае звальненне непасрэдна не звязанае з кліпам, але ўсё так супала, што атрымалася вельмі весела.

«Чаму мы не саромеемся, калі едзем піць піва ў Прагу, ці на Актобэрфэст у Нямеччыну, а там людзі такое твораць», - адказаў былы чыноўнік крытыкам кліпа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках