26 красавiка 2024, Пятніца, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы знялі праграму аб шопінгу ў Беларусі

18

Вядоўца праграмы «Арол і рэшка» даіў кароў у аграгарадку і купляў беларускі трыкатаж.

На YouTube-канале папулярнай украінскай праграмы «Арол і рэшка» з'явіўся выпуск, прысвечаны шопінгу ў Менску. Гэта новая серыя чацвёртага сезону праграмы.

Здымкі ў Менску праходзілі ў пачатку красавіка і занялі тры дні.

У праграме двое вядоўцаў. Адзін з іх атрымлівае залатую картку і неабмежаваную колькасць грошай, другі - толькі 100 даляраў. Вядоўца Марыя Івакова атрымала залатую картку і купіла ў Менску трактар «Беларус 132» для бацькоў на лецішча, гадзіннік «Прамень» і паліто ў мадэльера за 250 даляраў.

Тым часам Ягор Калейнікаў са 100 далярамі вучыўся даіць кароў у аграгарадку, пабываў на Камароўскім рынку, разбіраўся ў гатунках бульбы і купляў беларускі трыкатаж, паведамляе «Еўрарадыё».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках