3 траўня 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прадпрыемстваў Мінлясгаса сур'ёзныя праблемы з пазыкамі

5
У прадпрыемстваў Мінлясгаса сур'ёзныя праблемы з пазыкамі

Сярод самых злосных неплацельшчыкаў выявіліся «мадэрнізаваныя» «Івацэвічдрэў» і «Рэчыцадрэў».

У лясной галіне адзначаецца сур'ёзная праблема з дэбіторскай запазычанасцю, паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 траўня ў Менску начальнік управы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Сурта, адказваючы на пытанне БелаПАН.

Пры гэтым, паводле ягоных слоў, вонкавай дэбіторскай запазычанасці няма. «Што тычыцца ўнутранага спажывання, то тут у нас ёсць велізарная праблема ў разліках практычна з усімі арганізацыямі: без ведамаснай падпарадкаванасці, Мінжылкамгаса, СВК, АПК, асаблівая запазычанасць у канцэрна «Беллеспаперапрам», - адзначыў чыноўнік.

На 1 траўня дэбіторская запазычанасць канцэрна склала 67 млрд рублёў, арганізацый ЖКГ - 111 млрд, АПК - 47 млрд.

«Што тычыцца запазычанасці ЖКГ за драўнянае паліва, то было шмат даручэнняў на ўзроўні ўрада, якія не выконваюцца ні ЖКГ, ні аблвыканкамамі. Штогод прымаецца пастанова ў падрыхтоўцы да асенне-зімовага сезона, і там прапісана разлічыцца да 1 жніўня. Але запазычанасць за апошнія паўгода кожны месяц узрастае на 5 млрд рублёў», - падкрэсліў Сурта.

Ён адзначыў, што міністэрства стала звяртаецца ў эканамічныя суды, у падатковыя органы. «У некаторых адміністрацыйных раёнах ідуць нармальныя разлікі, ідзе разуменне з боку раённых выканаўчых органаў», - сказаў начальнік управы. Сурта паведаміў, што 1 студзеня дэбіторская запазычанасць ЖКГ перад арганізацыямі міністэрства складала 98 млрд рублёў і вырасла да 111 млрд. «Некаторыя перспектывы ў аплаце ўсё ж ёсць, але запазычанасць нарастае», - сказаў ён.

Агулам запазычанасць у галіне на 1 траўня склала блізу 250 млрд рублёў. Сярод найбольш «злосных парушальнікаў фінансавай дысцыпліны» прадстаўнік Мінлясгаса назваў Завод газетнай паперы - 15 млрд рублёў запазычанасці, «Івацэвічдрэў» - 12 млрд, «Рэчыцадрэў» - 7 млрд, «ФанДАК» - 3 млрд, Светлагорскі ЦКК - 9, 4 млрд рублёў.

«Ва ўнутраных спажыўцоў узніклі праблемныя пытанні. Калі за студзень-люты назіралася тэндэнцыя павелічэння аб'ёмаў спажывання драўніны, то цяпер запыты зніжаюцца. Праўда, дзевяць арганізацый канцэрна «Беллеспаперапрам» перададзеныя Банку развіцця, і яны трохі ажывіліся. Мы тыя аб'ёмы, якія ня пастаўлялі ў першым квартале, пачалі актыўна ім пастаўляць цяпер. Але агулам хтосьці абмяжоўвае, хтосьці нарошчвае аб'ёмы. Пакуль спад і крызіс не назіраецца на ўсіх прадпрыемствах», - адзначыў чыноўнік.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках