3 траўня 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: кожны другі беларус жыве на 178 даляраў за месяц

21
Белстат: кожны другі беларус жыве на 178 даляраў за месяц
Фота: Reuters

Больш за палову беларусаў - 53,5% ад усяго насельніцтва - штомесяц маюць у сваім распараджэнні не больш за 3,5 мільёна рублёў.

Толькі кожны дзесяты беларус можа пахваліцца, што валодае сумай, большай за 6 мільёнаў на месяц. Такія высновы вынікаюць са статыстыкі Белстата аб сярэднедушавых наяўных рэсурсах насельніцтва ў першым квартале, паведамляе tut.by.

Паводле звестак Белстата, у Беларусі пражывае 9 мільёна 498,7 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што амаль 5,1 мільёна беларусаў штомесяц валодалі сумай, якая не перавышала ў студзені-сакавіку 3,5 мільёна рублёў.

З іх амаль 513 тысяч чалавек (або 5,4% ад агульнай колькасці насельніцтва) і зусім знаходзіліся за рысай беднасці. Іх штомесячны даход не перавышаў суму пражытачнага мінімуму.

Калі глядзець у рэгіёнах, то больш за ўсё тых, чые штомесячныя даходы перавышаюць 6 мільёнаў рублёў, пражывае ў сталіцы (23,9%), а найменш - у Берасцейскай вобласці (6,5%). Нагадаем, сталіца лідаруе і па ўзроўні сярэдняга заробку, які на 2,8 мільёна рублёў перавышае сярэдні ў краіне.

Нагадаем, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені-сакавіку ўпалі на 6,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рэальны заробак за гэты час скараціўся на 3,4% (звесткі без уліку мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці). Сярэдні заробак у студзені-сакавіку дасягнуў амаль 6,8 мільёна рублёў.

На камунальныя сталі траціць больш

На харчаванне ў сярэднестатыстычнага беларуса ў першым квартале сыходзіла 42,3% ад усіх даходаў (столькі ж і за аналагічны перыяд мінулага года), а на нехарчовыя тавары - 29,9% (год таму - 31,4%). На аплату паслуг у студзені-сакавіку адводзілася 24,4% даходаў (год таму - 24,4%), у тым ліку на камунальныя паслугі - 8,2% (год таму - 6,9%).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках