3 траўня 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыю мастака Паўленскага вылучылі на прэмію ФСБ

2
Акцыю мастака Паўленскага вылучылі на прэмію ФСБ

Перфоманс з падпальваннем дзвярэй ФСБ на Лубянцы расейскія праваабаронцы ўважаюць за найлепшы твор мастацтва аб спецслужбах РФ.

Кандыдатка ў дэпутаты Дзярждумы і каардынатарка праваабарончага праекту «Адкрытая Расія» Марыя Баронава вылучыла акцыю мастака Пятра Паўленскага, які падпаліў дзверы будынка ФСБ на Лубянцы, на прэмію Федэральнай службы бяспекі ў галіне літаратуры і мастацтва.

Як напісала Баронава ў «Фэйсбуку», ФСБ Расеі праводзіцца штогадовы конкурс на найлепшыя творы літаратуры і мастацтва аб дзейнасці органаў федэральнай службы бяспекі. Паводле яе слоў, заяўка аб намінаванні Паўленскага ўжо прынятая.

«Перформанс Пятра Паўленскага «Пагроза», падчас якога мастак падпаліў дзверы будынка ФСБ на Лубянцы, стаў падставай для абвінавачванняў у пашкоджанні выяўленага аб'екта культурнай спадчыны... Шкоду ад дзеянняў мастака ацанілі на 482 тысячы рублёў. Паводле версіі дзяржабвінавачання, дзверы ўяўляюць гістарычную каштоўнасць у сувязі з тым, што ў 1930-х гадах у будынку пад арыштам утрымліваліся выбітныя дзеячы культуры. Мяркую, што ў выніку дзеянняў Паўленскага дзверы набылі значна большую мастацкую каштоўнасць, стаўшы творам манументальнага мастацтва, які прэтэндуе на самую высокую ацэнку аргкамітэта прэміі ФСБ, і прашу арганізатараў прэміі годна ацаніць мастацтва Пятра Паўленскага», - сказала на заканчэнне Баронава.

У лістападзе 2015 года Паўленскі быў затрыманы ў цэнтры Масквы пасля таго, як у прысутнасці журналістаў падпаліў уваходныя дзверы будынка ФСБ. Адвакат мастака назваў гэты ўчынак рэакцыяй на «надзённыя праблемы расейскага грамадства». Сам Паўленскі растлумачыў, што ягоную акцыю трэба разглядаць «як жэст у твар тэрарызму».

Першапачаткова мастаку было выстаўленае абвінавачванне ў вандалізме згодна з матывамі ідэалагічнай нянавісці (ч.2 арт.214 КК РФ). Як паведаміў адвакат, следства палічыла, што мастак, падпальваючы дзверы будынка ФСБ РФ, пераследаваў «свае палітычныя і сацыяльныя мэты». Пазней адвакат Зміцер Дзінзэ паведаміў, што следства перакваліфікавала дзеянні абвінавачанага на артыкул 243 КК РФ (знішчэнне або пашкоджанне аб'ектаў культурнай спадчыны).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках