3 траўня 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Румыніі - пра пагрозы Пуціна: Значыць, мы на дакладным шляху

Прэзідэнт Румыніі - пра пагрозы Пуціна: Значыць, мы на дакладным шляху
Клаўс Ёханіс
ФОТА: EPA

Заявы і пагрозы кіраўніцтва РФ у сувязі з размяшчэннем на тэрыторыі Румыніі элементаў супрацьракетнай абароны не маюць пад сабой рэальнага падмурку.

Як перадае "Укрінфарм", пра гэта заявіў прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс падчас прэзентацыі ў Бухарэсце праграмы "Бяспека чарнаморскага рэгіёну".

"Нядаўнія заявы з боку Расейскай Федэрацыі ў сувязі з абарончым супрацьракетным шчытом у Румыніі некарэктныя, бо гэтая сістэма ніяк не звязаная з Расеяй. Гэтыя заявы ніякім чынам нас не спалохаюць. Наадварот, беспадстаўныя пагрозы на наш адрас пацвярджаюць правільнасць і карэктнасць выбранага намі шляху ўмацавання бяспекі NATO. Гэта абсалютна законная рэакцыя на паводзіны Расеі ў рэгіёне Чорнага мора", - адзначыў Ёханіс.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праблема энэргетычнай бяспекі чарнаморскага рэгіёну набыла асаблівую актуальнасць пасля незаконнай анэксіі Крыма.

"Наўпрост нас гэта (анэксія Крыма. - Рэд.) не закранула, але мы не можам заставацца абыякавымі да таго, што праз анэксію Крыма Украіне, суседняй з Румыніяй празаходняй дэмакратычнай краіне, практычна быў заблакаваны доступ да энэргетычных прыродных рэсурсаў на дне Чорнага мора", - падкрэсліў румынскі прэзідэнт.

Ёханіс пацвердзіў таксама, што "ва ўмовах рэгіянальнай нестабільнасці Румынія паслядоўна імкнецца рэалізаваць свае замежнапалітычныя задачы для кансалідацыі стратэгічнага партнёрства з ЗША і NATO".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках