26 красавiка 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Радаўніцу ў Менску запусцяць дадатковыя аўтобусы

У перыяд з 7 да 10 траўня будзе арганізаваная праца часовых аўтобусных маршрутаў да могілак у наваколлі сталіцы.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Сталічнага транспарту і сувязі».

З 7 да 9 мая будзе працаваць часовы маршрут № 402Д «ДС Малінаўка-4 - Старое Сяло праз Новы Двор і Заходнія могілкі». Так, транспартнае злучэнне звяжа населеныя пункты Табары, Пціч, Старое Сяло, Казлоўка, Дубянцы, Богушава, Гарадзішча, Новая Вёска, Азярцо, Новы Двор, Багатырова з Заходнім могілкамі. Прычым жыхары ўсіх пунктаў, акрамя першых двух, змогуць скарыстаць гэтым маршрутам без перасадак.

Для жыхароў населеных пунктаў Табары, Пціч, Старое Сяло, а таксама менчукоў, якія жадаюць паехаць на Заходнія могілкі ад прыпыначных пунктаў «ДС Захад-3» і «с. м. Каменная Горка» ў Менску на прыпыначным пункце «Старое Сяло (школа)» будзе арганізавана перасадка паміж маршрутамі №200 «ДС Захад-3 - Дубянцы», №268 «ДС Захад-3 - Старое Сяло» і маршрутам №402Д «ДС Малінаўка-4 - Старое Сяло праз Новы Двор і Заходнія могілкі».

10 траўня будуць працаваць тры часовыя маршруты: №275Э «ДС Славінскага - Каралёў Стан», № 337Д «а.г. Лясны - Бальшавік», №402Д «ДС Малінаўка-4 - Старое Сяло праз Новы Двор і Заходнія могілкі».

Такім чынам, маршрут №337Д звяжа населеныя пункты Лясны, Вопытны, Бараўляны, Бальшавік і могілкі ў вёсках Малінаўка і Забалоцце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках