19 сакавiка 2024, aўторак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархісты правялі агітацыйныя рэйды ў гонар Першага траўня

4

Акцыі анархістаў, прымеркаваныя да першага траўня, прайшлі адразу ў трох гарадах: Берасці, Менску, Баранавічах.

Анархісты нагадалі грамадству сапраўдную гісторыю Першага траўня: гэта не проста свята працы, а дзень салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы, піша revbel.org.

«У гэты дзень, 130 гадоў таму, анархісты ў Чыкага наладзілі дэманстрацыю, падчас якой невядомым была кінутая бомба, у выніку выбуху якой былі забітыя восем паліцыянтаў. Паводле абвінавачвання ў арганізацыі выбуху восем рабочых-анархістаў былі прысуджаныя да павешання, у памяць пра іхнюю барацьбу штогод сталі праводзіцца першатравеньскія акцыі. Чыкажскія анархісты і працоўныя аддалі сваё жыццё за патрабаванне 8-гадзіннага працоўнага дня і, дзякуючы іхнім ахвярам і ахвярам тысяч рабочых ва ўсім свеце, гэтая мэта была дасягнутая.

Сёння ў нас ёсць 8-гадзінны працоўны дзень, але мы па-ранейшаму вымушаныя ледзь сточваць канцы і зазнаваць нягоды, звальненні, затрымкі заробку, беззаконне чыноўнікаў і міліцыі ды шмат іншага.

Мы заклікаем усіх працоўных змагацца за паляпшэнне варункаў працы, супраць звальненняў і скарачэння заробкаў. Толькі аб'яднаўшыся на сваіх працоўных месцах, мы здолеем адбараніць перад дзяржавай свае правы. Улада суздром не лічыцца з працоўным чалавекам, яна можа з лёгкасцю пазбавіць яго працы, заплаты, прэміі, а супраць самых ініцыятыўных выкарыстоўваць рэпрэсіўны апарат. Гісторыя вучыць, што аб'яднаўшыся мы можам дамагчыся выканання ўсялякіх патрабаванняў.

Толькі разам мы моцныя!» - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках