7 траўня 2024, aўторак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі не пусцілі ва Украіну трох «Начных ваўкоў» з Беларусі

42
Памежнікі не пусцілі ва Украіну трох «Начных ваўкоў» з Беларусі

Спроба пранікнуць у краіну адбылася ўчора.

Дзяржаўная памежная служба не прапусціла на тэрыторыю Украіны трох байкераў з клуба «Начныя ваўкі», якія спрабавалі ўехаць з Беларусі.

Пра гэта інфармуе сайт Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«У перыяд з 28 красавіка зафіксаваны рух 3 байкераў з Беларусі, якія планавалі перасекчы мяжу Украіны. Аднак для прадухілення магчымых правакацый, якія могуць прывесці да негатыўных наступстваў, Дзяржаўнай памежнай службай была прынятая пастанова аб іх нядопуску на тэрыторыю нашай дзяржавы», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што летась памежнікі не дапусцілі праезд амаль 60 замежных грамадзян на матацыклах, якія маглі ўзяць удзел у дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках