27 красавiка 2024, Субота, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі падтрымалі Беларускі нацыянальны кангрэс

3

Сустрэча апазіцыі адбылася ў Гомелі з удзелам лідараў з Менска.

Вынікам сустрэчы ў Гомелі Мікалая Статкевіча і Вячаслава Сіўчыка з актывістамі Гомеля, Рэчыцы, Калінкавічаў стала галасаванне прысутных за неабходнасць правядзення Беларускага нацыянальнага кангрэсу дэмакратычных сіл, прызначанага ў сталіцы на 15 траўня, паведамляе «Радыё Свабода».

ФОТА: SVABODA.ORG

З больш за 70 удзельнікаў сустрэчы толькі адзін быў супраць і трое ўстрымаліся. Астатнія прагаласавалі «за».

Двухгадзінная гутарка, якая адбылася на вуліцы Палескай увечары 4 траўня, была прысвечана стану беларускага грамадства і дэмакратычных сілаў. На думку выступоўцаў, за два дзесяцігоддзі праўлення аўтарытарнага рэжыму людзі «проста змірыліся з тым, што імі кіруюць і што ад іх нібыта нічога не залежыць»:

"Гэта хлусня. Досвед суседзяў, у тым ліку і Украіны, сведчыць пра адваротнае. Трэба змагацца за свае правы - праз выбары, мірныя сходы, вулічныя акцыі. Дэмакратычная апазіцыя таксама застаецца раздробненай, не сустракаецца, не развязвае сумесных пытанняў, за выключэннем хіба асобных рэгіёнаў.

ФОТА: SVABODA.ORG

Без згуртаванасці з нашай еўрапейскай краінай можа адбыцца што заўгодна. А што - нават падумаць страшна: «Крымнаш», гібрыдная сепаратысцкая вайна, як на Данбасе, у якой, фактычна, Расея ваюе з Украінай», - заявіў Мікалай Статкевіч і адкрыта заявіў, што не зусім разумее, чаго асцерагаюцца кіраўнікі некаторых партый, адмаўляючыся ад удзелу ў Кангрэсе. На кангрэсе не будзе стаяць пытанне пра адзінага кандыдата ад апазіцыйных сіл.

Статкевіч перасцярог апазіцыю ад удзелу ў парламенцкіх выбарах без зменаў у выбарчым заканадаўстве. З яго слоў, Нацыянальны кангрэс павінен прыняць тры асноўныя рэзалюцыі: «Беларусь: стан дзяржавы і нацыі», «Пазіцыя Кангрэса што да «парламенцкіх выбараў», «Аб адзінстве дэмакратычных сіл».

Чакаецца, што будзе створаная Рада Кангрэсу, у якой будуць шырока прадстаўлены рэгіёны і зарэзерваваныя месцы для лідараў партый і рухаў.

ФОТА: SVABODA.ORG
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках