7 траўня 2024, aўторак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч купіла кватэру ў «доме Чыжа»

39
Святлана Алексіевіч купіла кватэру ў «доме Чыжа»
Фота: nn.by

Ранейшы гаспадар жылля - былы прэзідэнт ФК «Белшына» Алег Гушча.

У сваім нядаўнім інтэрв'ю нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч прызналася, што частку прэміі выдаткавала на куплю хаты ў вёсцы і кватэры. Высветлілася, што пісьменніца абрала сабе 3-пакаёвую кватэру плошчай блізу 125 м2 у жыллёвым комплексе «Ля Траецкага», так званым «доме Чыжа» на беразе Свіслачы ў Менску. А дагэтуль яна жыла даслоўна ў суседнім будынку, дзе ў яе была 2-пакаёвая кватэра.

Кватэру Святлана Алексіевіч купіла ў красавіку 2016 года, калі КДБ Беларусі ўжо наклаў арышт на ўсе нераспрададзеныя апартаменты «Трайпла», таму набывала жыллё на другасным рынку. Ранейшым гаспадаром кватэры быў былы прэзідэнт ФК «Белшына» Алег Гушча, паведамляе nn.by.

Як правіла, кватэры ў «доме Чыжа» - гэта вялікая пустая прастора з двума санвузламі і двума гаўбцамі. Аздаблення няма, гаспадар прыдумляе дызайн сам.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках