7 траўня 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Газавыя стасункі Масквы і Менска псуюцца

7
«Коммерсант»: Газавыя стасункі Масквы і Менска псуюцца
ФОТА З САЙТА BBC.COM

Газавыя стасункі Масквы і Менска, даволі спакойныя апошнія пяць гадоў, могуць зноў увайсці ў стадыю вострага канфлікту.

Пра гэта піша расейская газета «Коммерсант».

На фоне спрэчак пра кошт расейскага газу для Беларусі мясцовыя дзяржпрадпрыемствы сталі аплачваць яго коштам ніжэйшым за кантрактны. Такое ўжо адбывалася ў 2010 годзе, і тады «Газпрам» адрэагаваў рэзкім зніжэннем паставак.

Цяпер жа расейская манаполія кантралюе газатранспартную сістэму Беларусі, вымушана гуляць паводле мясцовых правілаў і дзейнічаць цалкам у прававым полі Менска. У выніку структурам «Газпрама» давялося перанесці разгляд у міжнародны арбітраж, адзначае выданне.

«Газпрам трансгаз Беларусь» (даччыная структура «Газпрама» ў Беларусі) 3 траўня падала ў міжнародны арбітраж пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце пазоў да мясцовых газаразмеркавальных кампаній, бо яны з 1 студзеня недаплачваюць за газ у параўнанні з кантрактным коштам, інфармуе «Коммерсант» .

Менск больш за паўгода вядзе перамовы з «Газпрамам» і ўладамі РФ аб зніжэнні кошту. Асноўны аргумент у тым, што Расея, згодна з міжурадавым пагадненнем, павінна была яшчэ да 2015 года перайсці на роўнадаходныя з экспартам кошты газу, а цяпер, калі кошты «Газпрама» ў Еўропе рэзка ўпалі, на кошце газу для Беларусі гэта мала адбілася.

«Пры спрэчцы паміж беларускімі суб'ектамі склад арбітражнага суда павінен быць сфармаваны цягам месяца, пастанова павінна быць вынесеная не пазней за тры месяцы з гэтага моманту», - кажа партнёр адвакацкага бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» Андрэй Вашкевіч.

Аднак, са слоў Вашкевіча, тэрміны напісання пастановы не рэгламентаваныя і могуць скласці блізу паўгода.

У сваю чаргу партнёрка адвакацкага бюро «ВМП Уласава, Міхель і партнёры» Вольга Нікалаева адзначае, што кіраўнікі беларускіх дзяржпрадпрыемстваў, як правіла, не рызыкуюць ісці на міравую ў арбітражных спрэчках з замежнымі кампаніямі і аддаюць перавагу чакаць судовай пастановы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках