7 траўня 2024, aўторак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржава завінавацілася насельніцтву амаль 1,7 мільярда за малако і мяса

2
Дзяржава завінавацілася насельніцтву амаль 1,7 мільярда за малако і мяса
Фота: tut.by

У лідарах па нявыплаце грошай апынулася Віцебская вобласць.

Дзяржава завінавацілася насельніцтву за закупленае малако і буйную рагатую жывёлу амаль 1,7 мільярда рублёў.

Такія звесткі на 1 красавіка прыводзіць Белстат. У лідарах па нявыплаце грошай значыцца Віцебская вобласць.

Журналісты tut.by паглядзелі, як адрозніваецца запазычанасць за малако і мяса ў рэгіёнах.

Нарыхтоўшчыкі закупілі ў першым квартале ў насельніцтва 9,6 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы (-27,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) і 33,9 тысячы тон малака (-7,9% за год).

Але далёка не ўсе арганізацыі змаглі своечасова разлічыцца за закуплены натурпрадукт. Так, на 1 красавіка запазычанасць за малако склала 1 мільярд 266,2 мільёна рублёў. Гэта складае 1,2% ад сумы, якая павінна была выплачана ва ўстаноўленыя тэрміны. Запазычанасць за прынятую буйную рагатую жывёлу меншая - 428,7 мільёна рублёў (1,9% ад агульнай сумы выплат). У агульнай складанасці дзяржава не выплаціла своечасова насельніцтву за малако і мяса амаль 1 мільярд 694,9 мільёна рублёў або 238,9 сярэдніх сакавіцкіх заробкаў.

У краме за гэтыя грошы можна было б купіць 167 232 літры малака (пры сярэднім кошце за літр 10 135 рублёў, паводле звестак Белстата) або 25 тон 73 кілаграмы ялавічыны (сярэдні кошт - 67 598 рублёў за кілаграм).

Лідзіруюць у суме запазычанасці за закупленае малако Віцебская (796,3 мільёна рублёў) і Гомельская (402,2 мільёна рублёў) вобласці. Так, у Глыбоцкім (300,5 мільёна рублёў), Браслаўскім (272 мільёна), Шаркаўшчынскім (223,7 мільёна) раёнах. Запазычылі за малако таксама ў Веткаўскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім і Нараўлянскім, Барысаўскім, Стаўбцоўскім, Пухавіцкім, Магілёўскім і Мастоўскім раёнах.

У Магілёўскай вобласці не выплацілі своечасова за малако ўсяго 3,9 мільёна рублёў, у Гарадзенскай - 13,5 мільёна рублёў. У Берасцейскай вобласці і зусім на пачатак красавіка адсутнічала запазычанасць за малако.

Найбольшыя сумы запазычанасці за буйную рагатую жывёлу лічылася за арганізацыямі Віцебскай (160,8 мільёна рублёў) і Менскай (94,4 мільёна рублёў) абласцей. Да прыкладу, у Шаркаўшчынскім раёне - 69,3 мільёна рублёў, Сенненскім - 51,5 мільёна, у Любанскім раёне - 39,1 мільёна (амаль чвэрць ад агульнай сумы выплат), Слуцкім - 36,7 мільёна, Мёрскім - 34,8 мільёна .

Запазычылі за прынятае мяса таксама ў Старадарожскім, Лунінецкім, Столінскім, Воранаўскім, Свіслацкім, Карэліцкім, Навагрудскім, Бабруйскім, Кіраўскім, Хоцімскім раёне, Капыльскім раёнах.

Нагадаем, у сакавіку інфляцыя склала 0,8%. Так, ялавічына (акрамя бескасцёвага мяса) падаражэла на 1,3%, а малако - на 1,6%.

У 2015 годзе малочная прадукцыя, нягледзячы на зніжэнне аб'ёмаў праз падзенне коштаў, уваходзіла ў пяцёрку ключавых пазіцый беларускага экспарту пасля калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў і нафты, абыходзячы трактары і грузавікі.

У першым квартале гэтага года Беларусь амаль на 25% нарасціла экспарт малочнай прадукцыі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках