7 траўня 2024, aўторак, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры праігнаравалі Кангрэс беларускай культуры

13
Міністры праігнаравалі Кангрэс беларускай культуры

Прэм'ер Кабякоў, міністр культуры Святлоў і старшыня Акадэміі навук Гусакоў не з'явіліся на адкрыццё Кангрэса беларускай культуры.

Усіх іх выклікалі на іншую сустрэчу - аргкамітэта «ўсебеларускага народнага сходу».

Высокія чыноўнікі - прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, якія павінны былі ўрачыста адкрываць Першы Міжнародны Кангрэс беларускай культуры, на форум не прыйшлі.

Сёння іх тэрмінова выклікалі на пасяджэнне аргкамітэта «ўсебеларускага народнага сходу», якое Аляксандр Лукашэнка прызначыў на 22 чэрвеня. Замест «першых асоб» у прэзідыуме Кангрэса засядаюць намеснікі міністра культуры, інфармацыі, адукацыі.

Між іншым, міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў з'яўляюцца сустаршынямі Кангрэсу.

Прывітальнае слова прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова акадэмік Аляксандр Сукала зачытаў на расейскай мове, паведамляе «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках