7 траўня 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У падазраванага ў справе Нямцова знайшлі пісталет яго брата Руслана Герамеева

2
У падазраванага ў справе Нямцова знайшлі пісталет яго брата Руслана Герамеева
Барыс Нямцоў

У Маскве ў кватэры падазраванага ў датычнасці да забойства палітыка Барыса Нямцова Артура Герамеева знайшлі пісталет, які належыць ягонаму брату Руслану.

Пра гэта паведамляе Агенцтва гарадскіх навін «Масква» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

«Падчас ператрусу ў кватэры на вуліцы Веерная, дом 46 знайшлі пісталет калібра 9 міліметраў, які належыць Руслану Герамееву. Як высветлілася, гэты пісталет ён набыў у 2013 годзе ў Чачні», - распавёў суразмоўца агенцтва.

Кватэру, у якой адбываўся ператрус, арандаваў іншы фігурант справы Руслан Мухудзінаў. Вядома таксама, што ў ёй пражываў Заур Дадаеў.

У студзені 2016 года ў Следчым камітэце Расеі (СКР) паведамілі аб раскрыцці справы Нямцова. Абвінавачванне ў забойстве, учыненым групай асоб паводле папярэдняй змовы з карыслівых меркаванняў або па найму (частка 2 артыкула 105 Крымінальнага кодэкса Расеі) прад'яўлена Заўру Дадаеву, яго саўдзельнікам Анзор і Шагіту Губашавым, Тэмірлану Эскерханаву і Хамзату Бахаеву. Акрамя таго, завочна арыштаваны і абвешчаны ў міжнародны вышук магчымы арганізатар забойства Руслан Мухудзінаў.

Барыс Нямцоў быў забіты на Вялікім Маскварэцкім мосце ў цэнтры сталіцы ўвечары 27 лютага 2015 года. Дэмакратычная грамадскасць лічыць гэта забойства палітычна матываваным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках