7 траўня 2024, aўторак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: У прысудзе Аватараву відавочна бачныя палітычныя матывы

Алег Воўчак: У прысудзе Аватараву відавочна бачныя палітычныя матывы
Алег Воўчак
ФОТА: CHARTER97.ORG

Суд так і не змог пераканаўча двесці віну беларускага добраахвотніка «Правага сектара».

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў былы следчы пракуратуры, кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак, каментуючы вынесены сёння прысуд добраахвотніку «Правага сектара» Тарасу Аватараву:

- Мяркуючы з выступу адваката, з якой я знаёмы, так і не было даведзена, ці з'яўляецца канфіскаваная ў Аватарава граната баявой. Шмат пытанняў да таго, наколькі карэктна была праведзена экспэртыза.

Пісталет, знойдзены пры ім, быў сігнальным. Нават калі граната і баявая, прысуд занадта суровы, улічваючы якасць сабраных довадаў.

Таму можна сказаць, што працэс быў задуманы ўладамі для «запалохвання» астатніх беларусаў: каб не захоўвалі зброю, не ездзілі ваяваць ва Украіну і іншыя «гарачыя месцы».

У прысудзе яўна завышаная «планка» асуджэння паводле гэтага артыкула. Ды і ўся гісторыя засталася цёмнай і заблытанай: ці перавозіў Аватараў усё знойдзенае ў яго праз мяжу кантрабандай ці не перавозіў - у выніку працэсу зразумець складана.

У абвінавачванні не было жалезных аргументаў на карысць таго, што гэта перавозілася Аватаравым праз мяжу. Таму артыкул 228 аб кантрабандзе не павінен быў фігураваць у прысудзе.

А ўлічваючы тое, што падсудны прызнаў віну і «супрацоўнічаў са следствам», прысуд, зыходзячы з судовай практыкі Беларусі, павінен быў быць больш мяккім.

- Чаму на вашу думку быў вынесены досыць суровы прысуд?

- Працэс відавочна быў палохаючым - як для тых беларусаў, якія думаюць ваяваць за Украіну, так і для ўсіх грамадзян, на «ўсялякі выпадак».

Вядома, калі чалавек будзе насіць баявую гранату - яго трэба прыцягваць па ўсёй строгасці. Але гэта павінна адбывацца ў рамках закона, і без усялякай палітыкі. А тут «палітыка» відавочна бачная: прысуд выносіўся з улікам таго, што Аватараў, як мяркуе абвінавачанне, прадстаўляў «Правы сектар».

Увесь гэты працэс мае палітычную падаплёку: трэба было паказаць, што вось такія людзі ваююць на баку «Правага сектара» - з «кантрабанднай» зброяй для Беларусі.

- Чаму тады не судзілі Аватарава за «найміцтва»?

- Для артыкула «найміцтва» патрэбныя яшчэ больш сур'ёзныя довады. Трэба давесці, што чалавек сапраўды ваяваў, як ён перамяшчаўся па тэрыторыі, дзе ідуць баявыя дзеянні, у складзе якой воінскай часткі знаходзіўся. Неабходныя сведкі з месца падзей, пацверджання з процілеглага боку.

А следства не турбуе сябе нават якасным зборам довадаў ва ўжытых артыкулах. Вельмі цёмная гісторыя атрымалася з заплечнікам Аватарава і яго змесцівам, з ягонымі перасоўваннямі і затрыманнем.

Застаюцца вялікія сумневы ў гэтых довадах. Да таго ж, дагэтуль не зразумела, ці магла наогул падарвацца гэтая «граната»: адна справа муляж, і зусім іншае - сапраўдная баявая граната.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках