7 траўня 2024, aўторак, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікаў Менскай мытні затрымалі за хабар?

3
Супрацоўнікаў Менскай мытні затрымалі за хабар?

Крыніцы паведамляюць, што пецярых супрацоўнікаў мытні затрымалі супрацоўнікі КДБ.

Як паведаміў onliner.by адзін з чытачоў, як мінімум пецярых мытнікаў затрымалі супрацоўнікі КДБ. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына - хабар 1000 у.а. Але пакуль афіцыйна факт затрымання ў Камітэце дзяржбяспекі не пацвярджаюць.

Чытач сцвярджае, што аднаго з супрацоўнікаў мытні затрымалі за хабар 1000 у.а. За што яшчэ чатырох - невядома.

У Камітэце дзяржбяспекі гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

- Можа быць. У нас пакуль такой інфармацыі няма, - адзначае начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Нагадаем, летась КДБ за хабар затрымаў 19 супрацоўнікаў Ашмянскай мытні. Тады высветлілася, што ў пункце пропуску «Каменны Лог» супрацоўнікі мытні бралі хабару сумамі ад $250 да $3000. У дамах фігурантаў было канфіскавана больш за $2,2 млн гатоўкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках