У Менску рабочыя нагамі ўтрамбоўвалі асфальт
16- 5.05.2016, 17:29
- 8,261
А для выраўноўвання па асфальце замест каткоў праехаўся легкавы аўтамабіль «Пежо».
У «Фэйсбуку» з'явілася кур'ёзнае відэа, на якім мужчыны нагамі ўтрамбоўваюць свежы асфальт. Потым па ім для выраўноўвання праязджае легкавы аўтамабіль «Пежо».
Некаторыя каментатары засумняваліся, што ролік, апублікаваны супольнасцю «Вялікі Мінск» зняты ў Беларусі, і выказалі здагадку, што гэта адбываецца ў Расеі. Аднак на аўтамабілі добра бачныя беларускія нумары.
Раней паведамлялася, што ў Менску рабочыя ўкладвалі асфальт наўпрост у лужыну.