8 траўня 2024, Серада, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелТА прагаварылася аб узроўні медыцыны

6
БелТА прагаварылася аб узроўні медыцыны

У Берасцейскай вобласці праз брудныя рукі лекараў 16 чалавек падхапілі інфекцыі.

3 траўня на сайце дзяржаўнага навінавага агенцтва БелТА быў надрукаваны матэрыял пад загалоўкам «Медработнікі Берасцейскай вобласці за год выкарыстоўваюць да 30 т сродкаў для апрацоўкі рук». У артыкуле лекары давалі справаздачу аб закупках сродкаў для дэзінфекцыі ў лякарнях.

Аднак самую цікавую інфармацыю, як высветліў сайт charter97.org, дзяржаўныя журналісты агучылі ў самым канцы артыкула. Выяўляецца, у 2015 годзе ў арганізацыях аховы здароўя Берасцейскай вобласці афіцыйна зарэгістравана 16 выпадкаў інфекцый, звязаных з наданнем медыцынскай дапамогі пацыентам. Па пяць выпадкаў выяўлена ў Берасці і Пінску, два - у Баранавічах, па адным - у Іванаве, Драгічыне, Бярозе і Століне. У асноўным гаворка ідзе пра гнойна-септычныя інфекцыі.

«Часта выпадкі ўнутрылякарных інфекцый рэгіструюцца ў аддзяленнях хірургіі, анэстэзіялогіі, рэанімацыі - там, дзе знаходзяцца хворыя з імунасупрэсіўным станам. У гэтых пацыентаў зніжаная ахоўная функцыя арганізма, і яны вельмі ўспрымальныя да мікраарганізмаў, якія могуць быць на руках у персаналу. Таму вельмі важна выконваць усе этапы гігіены рук, каб выключыць такія выпадкі», - адзначыла доктар Алена Вінаградава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках