27 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не далі ўладам закрыць цэнтр для дзяцей-інвалідаў у Мазыры

7
Беларусы не далі ўладам закрыць цэнтр для дзяцей-інвалідаў у Мазыры
Фота: Change.org

У Мазыры не сталі закрываць цэнтр для інвалідаў пасля збору подпісаў у інтэрнэце.

Больш за 17 тысяч чалавек падтрымалі інтэрнэт-петыцыю выхаванцаў мазырскага Цэнтра рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў "Вясёлка". Як кажуць ініцыятары збору подпісаў, гэта паўплывала на пастанову ўладаў не закрываць цэнтр, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Разам нам удалося захаваць цэнтр ад закрыцця. Выхаванцы цэнтра стварылі сваю петыцыю на Change.org і сёння дзякуюць усім, хто падтрымаў іх. Я шчыра спадзяюся, што ва ўладаў надалей нават не з'явіцца думкі пра тое, каб нас закрыць, а наадварот падвысіць фінансаванне такіх устаноў, - піша Саша Быкаў, аўтар петыцыі.

Петыцыя пад зваротам да Лукашэнкі з'явілася ў інтэрнэце ў сакавіку. А надоечы мазырскія ўлады далі пісьмовы адказ на электронны зварот выхаванцаў цэнтра, напісаўшы, што пытанне аб яго закрыцці нават не разглядалася.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках