5 траўня 2024, Нядзеля, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар БК «Гарызонт»: Падтрымкі ад прадпрыемства - практычна ніякай

1
Дырэктар БК «Гарызонт»: Падтрымкі ад прадпрыемства - практычна ніякай

Дзмітрый Львовіч распавёў, што за ўвесь час каманда атрымала ад ААТ толькі чатыры мікрахвалёўкі і тры абагравальнікі вады.

«За ўвесь час нашага існавання галоўны заснавальнік – ААТ «Гарызонт» - вылучыў сем прызоў найлепшым ігракам: чатыры мікрахвалёўкі і тры абагравальнікі вады. Больш ніякай падтрымкі мы не бачылі, хоць і прасоўваем прадукцыю прадпрыемства, у тым ліку і на міжнародным узроўні. Вось і цяпер, стаўшы чэмпіёнкамі, мы не ведаем, як і за што будзем гуляць наступны сезон і дзе будуць трэніравацца дзеці. Каманда ўсе 8 гадоў застаецца нікому не патрэбнай і фактычна бяздомнай. Добра, што «Віталюр» яшчэ пускае ў сваю залю і нам не даводзіцца, як адзін час, маляваць перад трэніроўкамі разметку на паркеце ФАК «Атлант», - сказаў дырэктар баскетбольнага клуба «Гарызонт» Дзмітрый Львовіч, піша «Прессбол».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках