4 траўня 2024, Субота, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляк, які нарадзіўся без рук, здзейсніў мару - стаў кіроўцам грузавіка

5

25-гадовы Цэзары Капічка, у якога з нараджэння адсутнічаюць абедзве рукі, атрымаў пасведчанне кіроўцы і перамог у спаборніцтвах сярод кіроўцаў грузавікоў.

Цэзары Капічка з лёгкасцю кіруе фурай, якая важыць дзясяткі тон, як быццам гэта легкавы аўтамабіль, незвычайна спрытна руліць і перамыкае перадачы, а нядаўна стаў адным з найлепшых кіроўцаў грузавікоў у Польшчы. Здавалася б, нічога асаблівага, вось толькі ў Цэзарыя Капічкі з дзяцінства адсутнічаюць абедзве рукі, паведамляе «Радыё Польшча».

Фота: facebook.com/cezary.kopiczko

«Мары спраўджваюцца, трэба толькі вельмі моцна гэтага захацець», - запэўнівае 25-гадовы Цэзары, які яшчэ ў дзяцінстве наважыў стаць кіроўцам грузавіка і ў выніку дамогся свайго.

«Ні ад каго са сваіх блізкіх я ніколі не чуў, што я горшы за астатніх і заўсёды выконваў тыя ж абавязкі, што і іншыя дзеці. І я вельмі за гэта ўдзячны. Як і ў кожнага дзіцяці, у мяне была мара - мяне цягнула да грузавікоў. Я наважыў, што спраўлюся і атрымаю пасведчанне кіроўцы», - распавядае ўнікальны кіроўца.

Яго бацька валодае транспартнай кампаніяй, таму Цэзары пачаў ездзіць ужо з 10 гадоў і ўрэшце выканаў сваю мару - з першай жа спробы здаў на пасведчанне і стаў кіроўцам грузавіка.

Прытым адным з найлепшых. Летась ён заняў другое месца ў нацыянальнай кваліфікацыі кіроўцаў грузавікоў Optifuel Challenge. Спаборніцтвы складаліся ў тым, каб як мага хутчэй даехаць да мэты, выкарыстаўшы пры гэтым як мага менш гаручага. У турнірнай табліцы Цэзары Капічка апярэдзіў больш за 500 удзельнікаў з усёй Польшчы. У выніку ён адправіўся на міжнародны чэмпіянат у Партугалію, дзе трапіў у васьмёрку найлепшых у свеце кіроўцаў грузавікоў.

Зараз Цэзары думае над ідэяй напісання кнігі, якая магла б падтрымаць тых, хто сумняваецца ў сваіх сілах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках