5 траўня 2024, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: «Трэба, каб хакеісты нацыянальнай каманды адчувалі, што за імі - незалежная Беларусь»

3
Лябедзька: «Трэба, каб хакеісты нацыянальнай каманды адчувалі, што за імі - незалежная Беларусь»
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
ФОТА: BELAPAN.COM

Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька зрабіў прагноз на матч групавой стадыі чэмпіянату свету-2016 Фінляндыя - Беларусь.

- У спорце складана быць Вангай, таму што мы ведаем прыклады, калі абсалютныя фаварыты саступалі камандам з «нізоў». Таму трэба, каб нацыянальнай камандзе Беларусі шанцавала, і каб хакеісты адчувалі, што за імі - незалежная Беларусь.

Прагназую, што ў першым матчы каманда Фінляндыі выйграе ў беларусаў з лікам 3:1 або 4:1. Нічыя будзе за шчасце.

А наогул стаўлю на перамогу канадцаў на турніры. Яны пры любым надвор'і прэтэндуюць на залаты бляск медалёў», - цытуе Лябедзьку «Народная воля».

Матч Фінляндыя - Беларусь пачнецца а 20.15. Трансляцыя на «Беларусь 1».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках