4 траўня 2024, Субота, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік: Я што, у 66 гадоў павінен жыць у кватэры?

93
Тозік: Я што, у 66 гадоў павінен жыць у кватэры?
Анатоль Тозік
ФОТА: CTV.BY

Былы віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік распавёў, як будаваў катэдж у Драздах.

Пра гэта Анатоль Тозік распавёў у інтэрв'ю «Народнай волі».

- Будучы віцэ-прэм'ерам, вы пабудавалі асабняк у Драздах. Калі не сакрэт, у якую суму ён вам абышоўся? Бралі крэдыт або хапіла ўласных зберажэнняў?

- Такіх «царскіх сёлаў» сёння ў краіне сотні, калі не тысячы. Праўда, вы чамусьці бачыце толькі наш пасёлак... Гэта ж добра, што людзі парадкуюць сваю зямлю, а не чужую, купляючы там яхты і футбольныя каманды.

Мой дом быў пабудаваны яшчэ да майго віцэ-прэм'ерства. Мы з жонкай будавалі яго для сябе, і ў ім усё вельмі рацыянальна, без празмернасцяў.

Можа, вядома, гэта і нясціпла прагучыць, але... Усё сваё жыццё я прысвяціў служэнню сваёй краіне, спачатку СССР, а апошнюю чвэрць стагоддзя - Беларусі. І што, у 66 гадоў я павінен быў ганарыцца тым, што жыву ў аднапакаёвай кватэры? Я не разумею тых, хто, пражыўшы жыццё, ганарыцца, што нічога не мае. На мой погляд, гэтым нельга ганарыцца. Таму што, калі чалавек не ў сілах стварыць нармальныя варункі для сваёй сям'і, на што ён наогул здатны? Такі чалавек і для дзяржавы нічога вартага зрабіць не зможа.

Хіба гэта дрэнна, калі чалавек намагаецца нешта зрабіць для сваёй сям'і, не пераступіўшы закон? Гэта ж у мяне цяпер з'явіліся выходныя. А раней многія дзесяцігоддзі субота, а часта і нядзеля для мяне былі працоўнымі днямі. І апошнія 20 з лішнім гадоў я ніколі не прыходзіў на працу пазней за сваіх падначаленых і ніколі раней за іх не сыходзіў. Дык чаму я павінен ганарыцца тым, што ў мяне нічога няма?

Я не хаваю, што на будаўніцтва дома браў крэдыт. Мы прадалі кватэру, якую дзеці пабудавалі, а ім аддалі тую, у якой раней самі жылі. Мая мама пайшла з жыцця, і мы прадалі кватэру, у якой яна жыла. І потым, будучы паслом, я атрымліваў вельмі добры заробак. Цяпер мы за ўсё разлічыліся і, як той казаў, спім спакойна.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках