5 траўня 2024, Нядзеля, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пхеньяне адкрыўся першы за 36 гадоў з'езд кіроўнай партыі КНДР

У Пхеньяне адкрыўся першы за 36 гадоў з'езд кіроўнай партыі КНДР
Фота: AP/Wong Maye-E

На з'ездзе Працоўнай партыі Карэі ТПК павінен выступіць Кім Чэн Ын з прамовай аб неабходнасці нарошчвання «моцы» КНДР.

У Пхеньяне ў пятніцу, 6 траўня, адкрыўся 7-ы з'езд кіроўнай партыі КНДР - Працоўнай партыі Карэі (ТПК). Яго парадак дня і працягласць не анансуюцца. У той жа час паведамляецца, што на з'ездзе выступіць кіраўнік партыі і дзяржавы Кім Чэн Ын, які заявіць аб неабходнасці і далей нарошчваць ракетную і ядзерную моц КНДР, а таксама ўмацоўваць узброеныя сілы краіны. Паводле некаторых звестак, дэлегаты з’езду абяруць цэнтральны камітэт партыі, які ў сваю чаргу абярэ палітбюро ТПК.

Для асвятлення працы з'езду ў Пхеньян прыбылі блізу 180 замежных журналістаў, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў МЗС КНДР. Са словаў суразмоўцы агенцтва, прадстаўнікоў паўднёвакарэйскіх СМІ ў Пхеньяне няма. Паведамляецца, што ў сам будынак дзе праходзіць з'езд, журналістаў не пусцілі. Раніцай 5 траўня іх высадзілі на плошчы праз дарогу ад Пхеньянскага «Палаца культуры імя 25 красавіка», дзе далі магчымасць пагутарыць з мінакамі.

Апошні з'езд Працоўнай партыі Карэі праходзіў у 1980 годзе і доўжыўся пяць дзён, у ім удзельнічалі больш за 3000 дэлегатаў. На гэтым з'ездзе бацька цяперашняга лідара КНДР Кім Чэн Ір быў афіцыйна абвешчаны пераемнікам Кім Ір Сена.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках