29 красавiка 2024, панядзелак, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч: Калі ўлады не дадуць памяшканне, зладзім кангрэс на вуліцы

12
Статкевіч: Калі ўлады не дадуць памяшканне, зладзім кангрэс на вуліцы
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Улады не даюць памяшканне для правядзення 15 траўня ў Менску Беларускага нацыянальнага кангрэса.

"Мы тры гадзіны чакалі пастановы Менгарвыканкама. Чыноўнікі а 14 гадзіне абяцалі даць адказ, затым перанеслі час на 15 гадзін, а потым пачалі ўвогуле хавацца, да іх немагчыма датэлефанавацца праз тэлефон", - паведаміў БелаПАН чалец аргкамітэта мерапрыемства Мікалай Статкевіч.

Паводле слоў Статкевіча, на кангрэс сабрана больш за 500 дэлегатаў. "Іх трэба зарыентаваць, дзе адбудзецца кангрэс, а наперадзе чатыры выхадныя дні. Таму аргкамітэт сёння прыняў два варыянты адказу на пастанову ўладаў. Мы хочам зладзіць кангрэс у адпаведнасці з заканадаўствам. Але калі ўлады адмовяцца даць памяшканне, мы зладзім яго на адкрытым паветры", - падкрэсліў ён.

У выпадку адмовы ў паданні памяшкання, паведаміў Статкевіч, аргкамітэт прыняў пастанову зладзіць кангрэс у скверы Янкі Купалы ў Менску. "Калі там будуць перашкаджаць, зладзяць рамонт, мы знойдзем іншае больш зручнае месца. У любым выпадку мы правядзем кангрэс у цэнтры горада", - заявіў палітык.

Статкевіч паведаміў, што не толькі аргкамітэт ў правядзенні кангрэса звяртаўся да ўладаў з просьбай падаць памяшканне. Паводле ягоных слоў, прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі праз электронную пошту звярнулася ў МЗС з просьбай садзейнічаць вылучэнню памяшкання. Аналагічныя просьбы, адзначыў палітык, зыходзілі і ад некаторых амбасад замежных краін у Менску.

Правядзенне кангрэса дэмсіл з мэтай кансалідацыі апазіцыі ініцыявала 17 снежня 2015 года група грамадскіх дзеячаў. На наступны дзень Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясцілі пра стварэнне аргкамітэта ў падрыхтоўцы кангрэса.

27 красавіка Статкевіч і Фядыніч падалі ў Менгарвыканкам заяўку на арэнду памяшкання для правядзення запланаванага на 15 траўня мерапрыемства, колькасць меркаваных удзельнікаў якога мінімум 500-600 чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках