29 красавiка 2024, панядзелак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самотную маці, якая прадавала ў Маладзечне свае кветкі і цыбулю, будуць судзіць

53

6 траўня ў Маладзечне людзі «адбілі» жанчыну, якая гандлявала кветкамі, у супрацоўнікаў міліцыі.

«Распачала спробу ўцячы і стала адштурхоўваць міліцыянта», - тлумачыць міліцыя прычыны затрымання гандляркі, на якую работнiк міліцыі надзеў кайданкі.

У дачыненні да жанчыны распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў гандлю і непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Менаблвыканкама, перадае «Белсат».

Пад 10 гадзін 6 траўня побач з гарадскім базарам у Маладзечне камісія ў складзе прадстаўнікоў аддзела гандлю і паслуг райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама камунальных службаў праводзіла рэйдавыя акцыі на тэму выканання правілаў гандлю і прафілактыкі фактаў гандлю ў неўстаноўленых месцах.

Супрацоўнікаў міліцыі да гэтай акцыі прыцягнулі з мэтай аховы грамадскага парадку. Чальцы камісіі выявілі факт гандлю ў неўстаноўленым месцы з боку мясцовай жыхаркі, якая з латкоў прадавала вазоны.

Жанчына адмовілася назваць удзельнікам рэйду сваё імя, прозвішча і месца жыхарства. Яны звярнуліся да супрацоўніка міліцыі па дапамогу ў высвятленні асобы жанчыны.

Супрацоўнік міліцыі прапанаваў жанчыне прайсці ў РАУС для высвятлення асобы. У адказ на гэта жанчына паспрабавала пакінуць месца інцыдэнту.

«У яе дзеці, і мужыка няма, і працы няма. Як жа ёй жыць?» - каментавалі людзі з натоўпу дзеянні міліцыянта.

Супрацоўнік міліцыі рушыў за ёй, папярэджваючы аб недапушчальнасці ўчынення супрацьпраўных дзеянняў і непадпарадкавання законным патрабаванням, а таксама пра тое, што да яе могуць быць ужытыя фізічная сіла або спецыяльныя сродкі. Жанчына стала адштурхоўваць супрацоўніка міліцыі, гаворыцца ў паведамленні ахоўнікаў правапарадку.

41-гадовая мясцовая жыхарка раней неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці (у тым ліку за гандаль ва неўстаноўленых месцах і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць).

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках