29 красавiка 2024, панядзелак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры залатыя медалісты Алімпіяды ў Сочы з РФ прымалі допінг

6
Чатыры залатыя медалісты Алімпіяды ў Сочы з РФ прымалі допінг

ФСБ актыўна ўмешвалася ў антыдопінгавы працэс у Сочы.

Чатыры расейскія спартоўцы, што здабылі залатыя медалі на Алімпіядзе ў Сочы, ужывалі стэроіды. Пра гэта распавёў амэрыканскай тэлекампаніі CBS былы супрацоўнік расейскага антыдопінгавага агенцтва РУСАДА Віталь Сцяпанаў, спасылаючыся пры гэтым на былога кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Грыгорыя Родчанкава, піша Deutsche Welle.

CBS анансаваў выданне перадачы "60 хвілін", у якой будзе паказанае інтэрв'ю са Сцяпанавым, запісанае ў ЗША. Перадача выйдзе ў эфір увечары 8 траўня. Сцяпанаў, ягоная жонка - бягуха Юлія Сцяпанава і Родчанкаў цяпер жывуць у ЗША, баючыся пераследу з боку расейскіх улад.

Умяшанне ФСБ

У анонсе CBS гаворыцца, што Сцяпанаў звязаўся праз Skype з Родчанкавым, і той расказаў яму, што супрацоўнікі ФСБ дапамагалі расейскім спартоўцам абыходзіць допінгавыя забароны ў Сочы. "ФСБ спрабавала кантраляваць кожны крок антыдопінгавага працэсу ў Сочы", - кажа Сцяпанаў.

Паводле ягоных слоў, Родчанкаў паведаміў яму, што ён мае "Сочынскі спіс" расейскіх удзельнікаў Алімпіяды, што прымалі стэроіды, чацвёра з якіх сталі залатымі прызёрамі. Родчанкаў таксама сказаў, што ён ведае, як схаваць пазітыўныя вынікі аналізаў на допінг, кажа Сцяпанаў у анонсе CBS.

"Шакавальныя выкрыцці"

Кіраўнік амэрыканскага антыдопінгавага агенцтва USADA Трэвіс Тайгарт назваў новыя сцвярджэнні аб допінгу ў расейскім спорце "шакавальным выкрыццём", адзначыўшы, што калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, то гэта нанясе "скрышальны ўдар па алімпійскіх вартасцях".

Сцяпанаў і ягоная жонка Юлія раней бралі ўдзел у здымках дакументальных фільмаў нямецкай медыякампаніі ARD, прысвечаных тэме допінгу ў расейскім спорце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках