3 траўня 2024, Пятніца, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур

Памёр былы намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур
ФОТА: NN.BY

Вядомы беларускі чыноўнік Андрэй Тур памёр сёння. З 1995 да 2011 ён быў намеснікам міністра эканомікі Беларусі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі БелаПАН, прычынай смерці 62-гадовага былога чыноўніка стала цяжкае захворванне.

Андрэй Тур нарадзіўся ў 1953 годзе ў Ленінградзе. У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава. Доктар эканамічных навук, прафесар.

У 1974 годзе - малодшы навуковы супрацоўнік інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР. У 1975-1991 - аспірант, асістэнт кафедры палітэканоміі, дацэнт кафедры, загадчык кафедры, дактарант Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава. У 1991-1995 - загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У лістападзе 2011 года быў прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, а 8 лістапада 2013 года, адхілены ад пасады.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках