4 траўня 2024, Субота, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы павялічана мінімальная сума пакупак, неабходная для вяртання ПДВ

7
У Польшчы павялічана мінімальная сума пакупак, неабходная для вяртання ПДВ

Цяпер трэба набыць тавараў не менш чым на 300 злотых.

Польшча павялічыла 1 чэрвеня мінімальную суму пакупак, неабходную для вяртання ПДВ па сістэме TaxFree.

Цяпер, у адпаведнасці з распараджэннем польскага Міністэрства фінансаў, каб вярнуць ПДВ пасля пакупак у Польшчы, трэба набыць тавараў не менш чым на 300 злотых (68 еўраў). Гэтая сума павінна быць указана ў дакуменце TaxFree, які выдае прадавец. Да рахунку-фактуры павінен быць прымацаваны і фіскальны касавы чэк, паведамляе БелаПАН.

Да новаўвядзення мінімальная сума пакупкі для афармлення TaxFree складала 200 злотых.

Таксама зменены правілы вывазу тавару. Цяпер у выпадку, калі з тэрыторыі ЕЗ вывозіцца толькі частка тавараў, заяўленых у дакументах TaxFree, пра гэта ў абавязковым парадку неабходна паведаміць работнікам мытні. Пацверджанне вывазу будзе дадзена толькі ў дачыненні да тых тавараў, якія рэальна знаходзяцца ў багажы які перасякае мяжу.

Паводле звестак польскай статыстыкі, беларусы летась былі на чацвёртым месцы па колькасці сродкаў, выдаткаваных на пакупкі ў Польшчы. У IV квартале 2015 года больш за ўсё грошай у Польшчы пакінулі немцы (40,3%). За імі ідуць украінцы (27,1%), чэхі (11,2%), беларусы (7,9%), славакі (7,2%), літоўцы (4,4%) і расейцы (1,9%) . Паводле звестак польскіх даследаванняў, у апошні квартал мінулага года з Беларусі ў Польшчу з'ездзілі 1,8 млн. чалавек, выдаткаваўшы там 599,1 млн. злотых, або 140,7 млн. еўра. Такім чынам, у сярэднім кожны беларус пакінуў у Польшчы 723 злотых або прыкладна 170 еўраў.

Прыкладна год таму польскія СМІ паведамлялі пра расследаванне шматлікіх выпадкаў махлярства з вяртаннем ПДВ па сістэме TaxFree пры куплі дарагіх тавараў. Паведамлялася аб 1,5 тыс. крымінальных спраў, звязаных з купляй-продажам электронікі. У стандартных схемах махлярства мясцовыя жыхары задзейнічалі беларусаў і ўкраінцаў.

Нагадаем, 14 красавіка ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя мытныя правілы, паводле якіх пры паездках за мяжу часцей, чым раз у тры месяцы, можна завезці тавараў не больш чым на 300 еўраў і вагой не больш за 20 кілаграмаў. У адваротным выпадку давядзецца заплаціць мыту. Калі паездка за мяжу вядзецца радзей чым раз у тры месяцы, па-ранейшаму дзейнічаюць нормы бязмытнага ўвозу на 1500 еўраў і 50 кілаграмаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках