3 траўня 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы выманьваюць у беларусаў грошы, маскіруючыся пад мабільнага аператара

6

Беларускія карыстальнікі пачалі атрымліваць рассылку з абяцаннем «прыза» ад мабільнага аператара velcom.

Скрыншот «акцыі» даслаў tut.by чытач Алег.

«Віншуем, вы сённяшні шчаслівы пераможца!» - такое паведамленне з'явілася на экране яго смартфона прама падчас званка. Паведамленне прапаноўвала выбраць прыз за тое, што ён быў «лаяльным кліентам Unitary enterprise velcom».

Пасля выбару «прыза» чытачу прапанавалі спампаваць нейкае прыкладанне. Унізе было мноства водгукаў удзячных атрымальнікаў. Умовы «акцыі» здаліся яму падазронымі, таму далей гэтага кроку ён не пайшоў.

Сайт, на які адпраўляе карыстальнікаў, зарэгістраваны ў Панаме, цяпер ён недаступны. У velcom сцвярджаюць, што аб гэтай «праграме лаяльнасці» пачулі ўпершыню.

- Гэты поп-ап не мае да нас ніякага дачынення, - растлумачылі ў прэс-службе кампаніі. - Гэта нешта чужое і не занадта прыемнае. Хтосьці проста прыкрываецца нашым імем. Да таго ж наша прадпрыемства па-ангельску цяпер называецца па-іншаму - не Unitary enterprise, а Forein enterprise. Мы б з такім звязвацца дакладна не сталі.

Гэтай схеме махлярства ўжо не адзін год: раней ашуканцы прадстаўляліся і праектам Нацбанка, і адміністрацыяй паштовага сэрвісу tut.by. А вось мабільным аператарам, імаверна, прыкідвацца пачалі нядаўна.

Варта адзначыць, што ні пры якіх умовах не варта ўсталёўваць на смартфон незнаёмыя прыкладанні - гэта можа скончыцца як рэкламным «траянам», так і рэальнымі спісаннямі з рахунку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках