3 траўня 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўкавыску праз пажар эвакуяваныя 55 чалавек

Прычына ўзгарання - кароткае замыканне электраправодкі лядоўні.

Паведамленне аб узгаранні ў інтэрнаце на вуліцы Зенітчыкаў у Ваўкавыску паступіла 31 траўня а 17.10. Ратавальнікі былі на месцы праз пяць хвілін. Гарэнне адбывалася ў пакоі на чацвёртым паверсе пяціпавярховага цаглянага будынка, паведамілі charter97.org у прэс-службе МНС.

Высветлілася, што ў пакоі, дзе адбылося здарэнне, жывуць муж і жонка і іх сыны 2008 і 2011 гадоў нараджэння. Сям'я на момант пажару знаходзілася на вуліцы.

Адначасова з ліквідацыяй узгарання з трэцяга, чацвёртага і пятага паверхаў праводзілася эвакуацыя 55 чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей.

Агнём знішчана маёмасць у пакоі, закураныя сцены і столь.

Прычына ўзгарання - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі лядоўні).

ФОТА: МНС
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках