4 траўня 2024, Субота, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі вайсковец, які радаваўся, што «Крым цяпер у нашых руках», атрымаў павышэнне

64

Украінскія СМІ летась празвалі яго «адэптам расейскага свету».

Палкоўнік Руслан Касыгін прызначаны начальнікам штаба - першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.

Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі №183.

Заходняе камандаванне мае штаб у Горадні, усяго ў структуры Мінабароны два камандаванні (другое мае штаб у Барысаве).

Чым характэрны Руслан Касыгін? Украінскія СМІ летась празвалі яго «адэптам расейскага свету», вывучыўшы старонку ў «Аднакласніках». Там Касыгін з радасцю адзначаў, што «Крым цяпер у нашых руках», піша «Наша Нiва».

Касыгін нарадзіўся ў крымскім Гурзуфе, вучыўся ў Чэлябінску, аднак кар'еру зрабіў у Беларусі. Да апошняга часу ён быў начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках