3 траўня 2024, Пятніца, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕАЭС задыхаецца

5
ЕАЭС задыхаецца
ФОТА: PIXABAY

Бельгія выцесніла Казахстан з топ-15 найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі.

Паводле звестак Белстата, тавараабарот паміж краінамі ў студзені-сакавіку склаў 72,7 млн даляраў, што на 46,2% менш, чым у першым квартале 2015 года. Экспарт зменшыўся на 43,7% (да 66,98 млн даляраў), імпарт - на 64,8% (да 5,7 млн даляраў).

Сярод 15 найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі горшая дынаміка была на пачатку 2016 года толькі ў гандлі з Вялікабрытаніяй. Аб'ёмы тавараабароту са Злучаным Каралеўствам скараціліся за квартал на 71,8% (да 308,2 млн даляраў).

У першым квартале гэтага года Казахстан ужо не ўваходзіць у топ-15 найважнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі. Паводле тавараабароту яго выцесніла Бельгія, з якой беларускія прадпрыемствы нагандлявалі на 88,2 млн даляраў. Лідарамі ў гэты перыяд былі Расея (5387,0 млн даляраў), Украіна (744,4 млн даляраў) і Польшча (502,4 млн. даляраў).

Падчас нядаўняй сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Лукашэнка пацвердзіў факт зніжэння тавараабароту.

- Нам пакуль не атрымоўваецца ў адваротны бок запусціць працэс, а мы абавязаны гэта зрабіць. Мы блізкія, родныя дзяржавы ў адным эканамічным саюзе. І нам, вядома, трэба фундамент нашых стасункаў (гандаль, эканоміку) падцягваць. Тым больш мы з вамі ў свой час вызначылі шляхі, па якіх павінны рухацца, і нямала зрабілі ў гэтым кірунку. Але трэба нейкі новы глыток паветра, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Заўтра тваёй краіны»вывучыла статыстыку беларускага экспарту ў Казахстан у першым квартале гэтага года. З ключавых пазіцый (з квартальным аб'ёмам звыш 3 млн даляраў) вырас толькі экспарт грузавых аўтамабіляў. Нядрэнную дынаміку (рост у разы) у першым квартале паказалі азотныя ўгнаенні, макаронныя вырабы і электрычныя і газавыя пліты. Але іх аб'ёмы абмежаваныя некалькімі сотнямі тысяч даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках