3 траўня 2024, Пятніца, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Баранавічаў не дачакалася дапамогі ЖЭСа і выкасілі сярпом «джунглі» каля пад'езду

18

Трава паспела вырасці вышэй за пояс, а камунальныя службы заяўляюць, што «не паспелі даехаць».

У рэдакцыю Intex-press звярнуліся жыхары некалькіх мікрараёнаў горада са скаргай на няскошаную траву каля дамоў. ЖРЭУ каментаваць сітуацыю адмаўляецца, а ў ЖЭСах кажуць, што да некаторых двароў проста не дайшла чарга.

Жыхар шматпавярхоўкі на вуліцы Ракасоўскага, 2 Васіль кажа, што сёлета, як ніколі раней, трава ля яго дома вырасла па пояс. Мужчына распавядае, што летась да гэтага часу траву скошвалі як мінімум адзін раз, а ў гэтым - яшчэ ні разу.

- Хутка будзе ў рост чалавека, - кажа ён. - І гэта пры тым, што наш дом шматпавярховы, колькі людзей тут жыве!

Двор дома №2 на вуліцы Ракасоўскага, 30 траўня.
Гараджанін Васіль каля свайго дома па адрасе вул. Ракасоўскага, 2.

Валянціна, якая жыве ў гэтым жа двары, у доме №28а на вуліцы Войкава, наважыла не чакаць камунальнікаў: прывезла з лецішча серп і змагаецца з расліннасцю самастойна.

- Калі зараз не скасіць, дзеці яе прымнуць, мінакі смецце рознае пачнуць туды кідаць, потым наогул скасіць будзе немагчыма, - кажа яна.

Валянціна косіць траву ля свайго дома на вуліцы Войкава, 28 А, 30 траўня.

Таццяна, жыхарка дома №14А на вуліцы Арджанікідзэ, што знаходзіцца ў гэтым жа мікрараёне, кажа, што ў іх двары сітуацыя аналагічная: трава не скошана, ды яшчэ і смецце ніхто не прыбірае.

- Працавала дворнікам жанчына, але нядаўна звольнілася бо, тэрыторыю ёй павялічылі, а заробак як быў маленькі, так і застаўся. Вось яна і сышла, а на яе месца, відаць, ахвочых няма, - кажа жанчына.

Вуліцы Арджанікідзэ, 31 траўня.
Вуліцы Войкава, 28 А, 30 траўня.
Вуліцы Войкава, 30 траўня.
Вуліцы Берасцейская, 31 траўня.
Мікрараён Тэкстыльны, 31 траўня.

Таксама з праблемай няскошанай травы сутыкнуліся жыхары вуліцы Берасцейскай і пасёлка Тэкстыльнага.

Камунальнікі тлумачаць сітуацыю, якая склалася па-рознаму. У ЖЭС №6 кажуць, што «сёлета позна пачалі касіць траву і да некаторых двароў проста не дайшла чарга». Такога ж пункту гледжання прытрымліваюцца і ў ЖЭС №7.

- Сезон пакосу пачаўся максімум два тыдні таму. Паводле графіку мы павінны выкасіць свой сектар цягам месяца, - растлумачыў Сяргей Малевіч, начальнік ЖЭС №7.

У адным з ЖЭСаў на ўмовах ананімнасці сказалі, што прыдамавых тэрыторыі не косяць праз недафінансаванне. Аб зніжэнні выдаткаў на добраўпарадкаванне сёлета кажа і статыстыка. Калі ў 2015 годзе з гарадскога бюджэту на добраўпарадкаванне было накіравана крыху больш за 70 мільярдаў рублёў, то ў гэтым запланавана вылучыць усяго 52 мільярды.

У КУРЭП «ЖРЭУ» каментаваць сітуацыю праз тэлефон адмовіліся.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках