3 траўня 2024, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскага ІП забралі мабільнікі і планшэты на 913 мільёнаў

16
У менскага ІП забралі мабільнікі і планшэты на 913 мільёнаў

Падставай для канфіскацыі стала адсутнасць дакументаў на тавар.

Мабільнікі і планшэты на суму Br913 млн, канфіскаваныя ў менскага прадпрымальніка ў Дубровенскім раёне, канфіскаваныя ў даход дзяржавы, паведамляе БелТА са спасылкай на інспектара аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама Віталя Сапроненкі.

Супрацоўнікі групы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Віцебскага АУС на транспарце і інспекцыі МПЗ у Чыгуначным раёне спынілі падазроны аўтобус «Мэрсэдэс Бенц 0303» на аўтадарозе Берасце - Менск - мяжа РФ непадалёк ад вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёна.

За стырном знаходзіўся сталічны індывідуальны прадпрымальнік 1964 года нараджэння, які перавозіў 82 мабільныя тэлефоны і 4 планшэты на суму Br913 млн без адпаведных дакументаў.

У дачыненні да мужчыны быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Эканамічны суд Віцебскай вобласці 30 траўня прыцягнуў прадпрымальніка да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу сумаю Br840 тыс., увесь канфіскаваны тавар забраны ў даход дзяржавы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках