3 траўня 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламентарыі Польшчы, Літвы і Украіны: З Пуціным трэба размаўляць з пазіцыі сілы

8
Парламентарыі Польшчы, Літвы і Украіны: З Пуціным трэба размаўляць з пазіцыі сілы
Фота: EPA

У Кіеве прайшло двухдзённае пасяджэнне польска-літоўска-ўкраінскай Парламенцкай асамблеі.

На сустрэчы дэлегаты з Польшчы, Літвы і Украіны абмяркоўвалі, перш за ўсё, сітуацыю бяспекі ў рэгіёне, паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў спікера польскага Сената Станіслава Карчэўскага, галоўнай тэмай сустрэчы была вайна на ўсходзе Украіны. Ён адзначыў, што парламентарыі прыйшлі да згоды з нагоды таго, што з Уладзімірам Пуціным трэба весці дыялог з пазіцыі сілы.

«Лепшы рэцэпт супраць агрэсіўнай палітыкі Расеі - гэта застрашванне і стрымліванне», - адзначыў Карчэўскі.

Польскія, літоўскія і ўкраінскія парламентарыі таксама падтрымалі імкненне Украіны ўвайсці ў NATO.

У сваю чаргу, спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій заявіў, што ўмовай скасавання санкцый супраць Расеі павінна быць вяртанне Крыма і Данбаса пад кантроль Кіева. З яго слоў, такая агульная пазіцыя парламентарыяў трох дзяржаў.

Дэлегаты таксама выступілі за прысваенне літоўска-польска-ўкраінскай вайсковай брыгадзе імя князя Канстанціна Астрожскага, які ўдзельнічаў у паспяховых войнах супраць Масковіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках