4 траўня 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі гандляра «шпіёнскім абсталяваннем»

35

Затрыманне 60-гадовага менчука праходзіла з АМАПам і відэаздымкай.

«На адным з папулярных рэсурсаў аператыўнікі ўбачылі абвестку аб продажы забароненага тавару: з выгляду звычайны наручны гадзіннік і бірулька сігналізацыі аўтамабіля былі абсталяваныя мініяцюрнымі відэакамерамі для схаванай здымкі», - паведамляе прэс-служба МУС. Прадметы ўгоды прадавец ацаніў амаль на тры мільёны рублёў.

Кантрольная закупка і аперацыя затрымання праходзіла на Старавіленскім тракце паблізу трамвайнага кальца пры падтрымцы байцоў АМАПу. Прадавец, 60-гадовы мянчук, пры затрыманні паспрабаваў пазбавіцца ад атрыманых грошай і забароненых прадметаў. На відэа ён выкідвае прылады за паркан.

Па месцы жыхарства падазронага падчас ператрусу аператыўнікі выявілі яшчэ адзін наручны гадзіннік, а таксама шарыкавыя ручкі, сонцаахоўныя акуляры і розныя бірулькі, абсталяваныя камерамі схаванага відэаназірання.

Затрыманы заявіў, што забароненыя прадметы ён выкарыстаў у асабістых мэтах. Да прыкладу, бірулька аўтасігналізацыі цалкам падыходзіла на ролю відэарэгістратара.

У дачыненні да затрыманага Цэнтральным РАСК (г.Менска) распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.376 КК Беларусі («Незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі»). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках