4 траўня 2024, Субота, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гідраметцэнтр: У чэрвені будзе цяплей, чым звычайна

2
Гідраметцэнтр: У чэрвені будзе цяплей, чым звычайна

Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў чэрвені чакаецца на 1°C вышэйшай за кліматычную норму +15, +17°С.

Аднак у такога надвор'я ёсць і свае мінусы - месячная колькасць ападкаў мяркуецца меншай за кліматычную норму. Пра гэта tut.by расказаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У чэрвені тэмпература паветра прадоўжыць павышацца - да канца месяца будзе ўсё цяплей. У сярэднім у Беларусі тэмпература першай дэкады складае +15,5°С, прычым на паўночным захадзе ля мяжы з Літвой халадней за ўсё - тут сярэдняя дэкадная тэмпература +14,5°С. За дэкаду выпадае ў сярэднім у краіне 24 мм ападкаў або 30% месячнага колькасці.

З 1 да 10 чэрвеня ў асобныя дні прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Пераважная тэмпература паветра ўначы +7, +14°С, у пачатку дэкады на паўднёвым захадзе +15, +18°С, у другой палове дэкады месцамі на паўночным усходзе не вышэй за +3 +6°С. У дзённыя гадзіны ў першай палове дэкады ў асноўным +19, +27°С, у другой палове дэкады +15, +22°С.

З 11 да 20 чэрвеня чакаецца няўстойлівае надвор'е. Часам дажджы, месцамі навальніцы. Пераважная тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах +8, +15°С. Дзённая тэмпература пераважна +18, +25°С, часам пры дажджах не вышэй за +15, +17°С, у асобныя дні месцамі, у асноўным на поўдні, +26, +28°С.

З 21 да 30 чэрвеня ў асобныя дні пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра +10, +17°С, месцамі +18, +20°С. Максімальная тэмпература паветра ўдзень у асноўным +20, +27°С, цягам 1-3 дзён пераважна на поўдні +28, +31°С.

Дзмітрый Рабаў таксама паведаміў, што чаканыя ў чэрвені мінімальныя ўзроўні вады на рэках прагназуюцца ў асноўным ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтай пары года, на Нёмане і Бярэзіне яны будуць блізкія да найніжэйшых гістарычных значэнняў.

«Варункі надвор'я будуць спрыяць памяншэнню воднасці рэк, што ўскладніць водагаспадарчую дзейнасць», - адзначыў сіноптык.

Даведка Рэспубліканскага гідраметцэнтра

Халадней за ўсё ў чэрвені было ў 1962 і 1976 гадах, калі сярэдняя рэспубліканская тэмпература паветра склала +13,8°С, што на 2,4°С халадней, чым звычайна. А самым цёплым быў чэрвень 1999 года з сярэдняй рэспубліканскай тэмпературай +20,5°С (на 4,3°С вышэй за кліматычную норму). Чэрвеньскія рэкорды тэмпературы былі зафіксаваныя на метэастанцыях «Орша» 11 чэрвеня 1982 года і «Палеская» 1 чэрвеня 2001 году - і склалі -2,3°С. А абсалютны максімум тэмпературы паветра, +35,6°С, быў зарэгістраваны на метэастанцыі «Беразіно» 23 чэрвеня 1964 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках