4 траўня 2024, Субота, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць рэформы аховы здароўя

26
Беларусы патрабуюць рэформы аховы здароўя

Беларусы мяркуюць, што праводзіць рэфармаванне аховы здароўя трэба тэрмінова, цягам найбліжэйшых аднаго-двух гадоў.

Грамадзяне Беларусі выступаюць за тэрміновае рэфармаванне сістэмы аховы здароўя. Звесткі апытання насельніцтва прыводзяцца ў аналітычнай справаздачы, падрыхтаванай экспэртамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), піша БелаПАН.

Як вынікае са справаздачы, у апытанні, прысвечаным выяўленню стаўлення насельніцтва Беларусі да праграмаў медыцынскіх паслуг, узялі ўдзел 1.300 чалавек.

«Як сведчаць звесткі апытання, 57,6% насельніцтва мяркуе, што праводзіць рэфармаванне сістэмы аховы здароўя неабходна тэрмінова, цягам найбліжэйшых аднаго-двух гадоў. Пры гэтым амаль палова з іх мяркуе, што адным з захадаў павінна быць увядзенне страхавой медыцыны, калі прадпрыемствы аплачваюць страхоўку сваім супрацоўнікам, а дзяржава забяспечвае базавы пакет медыцынскіх паслуг», - паведамляе BISS.

Апытанне выявіла, што насельніцтва не гатовае плаціць за медыцынскую страхоўку самастойна, і толькі 13,6% апытаных падтрымалі гэтую ідэю.

«Пры гэтым большасць наёмных работнікаў прытрымліваюцца думкі, што праграма медыцынскіх паслуг/страхоўкі ад прадпрыемства вельмі важная і з'яўляецца як мінімум значным фактарам пры выбары імі працадаўцы», - адзначаюць аўтары аналітычнай справаздачы.

У той жа час апытанне прадпрыемстваў высветліла, што толькі 25% арганізацый з колькасцю работнікаў звыш 15 карыстаюцца праграмамі добраахвотнага медыцынскага страхавання.

«Пры гэтым 5,2% прадпрыемстваў карысталіся праграмай раней, але адмовіліся ад яе, у асноўным у сувязі з пагаршэннем эканамічнага становішча. На эканамічныя прычыны спаслаліся таксама і тыя прадпрыемствы, якія ніколі не падавалі работнікам добраахвотнае медыцынскае страхаванне», - канстатуюць аўтары справаздачы.

Сярод прадпрыемстваў, уцягнутых у добраахвотнае медыцынскае страхаванне, узровень задаволенасці паслугамі страхавых кампаній досыць высокі: 40,6% кажуць пра тое, што задаволеныя цалкам, 43,8% - хутчэй задаволеныя.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках