4 траўня 2024, Субота, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малатабоец Іван Ціхан перамог у турніры «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў»

Малатабоец Іван Ціхан перамог у турніры «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў»

Турнір «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў» праходзіць сёння ў Менску.

Бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пекіне, трохразовы чэмпіён свету Іван Ціхан перамог у спаборніцтвах кідальнікаў молата на турніры «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў», які сёння праходзіць у Менску, паведамляе БелТА.

Адзін з лідараў беларускай каманды ўпэўнена правёў спаборніцтвы ў сектары для кідання. Пасля трох спробаў ён займаў другое месца з вынікам 74 м 00 см, саступаючы толькі Сяргею Каламойцу з Віцебскай вобласці - 74 м 30 см.

У вызначальных спробах Ціхан стаў яшчэ больш пераканаўчым, адправіўшы снарад спачатку на 76 м 87 см, а ў пятай спробе ягоны молат паляцеў на пераможныя 77 м 30 см.

Ціхан пацвердзіў кваліфікацыйны нарматыў (77 м 00 см) на будучыя летнія Гульні ў Рыа.

«Задаволены, як склаўся першы афіцыйны старт у новым сезоне. Вынік і чацвёртай, і пятай спробаў мяне парадаваў. Сапраўды знаходжуся ў нядрэннай форме, але яшчэ ёсць над чым працаваць», - адзначыў Іван Ціхан.

Для яго выступ у сталіцы Беларусі стаў першым пасля чэмпіянату свету 2015 года, дзе атлет не патрапіў на п'едэстал.

Другое месца ў сектары кідальнікаў молата заняў Сяргей Каламоец - 74 м 30 см. Бронзавым прызёрам стаў Валерый Святоха - 72 м 50 см.

Турнір «Прызы Алімпійскіх чэмпіёнаў» у Менску прадоўжыцца сёння спаборніцтвамі ў бегавых дысцыплінах, штурханні ядра і скачках у даўжыню.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках