3 траўня 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула механізаваную брыгаду на мяжу з Беларуссю і Украінай

3
Расея перакінула механізаваную брыгаду на мяжу з Беларуссю і Украінай
ФОТА: INFORMNAPALM

28-я асобная мотастралковая брыгада РФ пераведзеная з Екацярынбурга ў горад Клінцы Бранскай вобласці.

OSINT-экспэрты міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm не толькі фіксуюць прысутнасць расейскіх вайскоўцаў на Данбасе і ў Крыме, але і адсочваюць перадыслакацыю падраздзяленняў войска РФ усцяж усёй мяжы Украіны і Беларусі з Расеяй. Нягледзячы на тое, што Беларусь з'яўляецца адным з асноўных вайсковых хаўруснікаў Расеі, з якой створаная адзіная рэгіянальная групоўка войскаў, адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны, расейскае камандаванне разгортвае ўсцяж беларускай мяжы новыя вайсковыя базы са значным ударным патэнцыялам.

Фармуецца не так званая «лінія абароны», але паводле звестак расейскіх СМІ, «звышмагутны браняваны кулак», які павінен супрацьстаяць краінам NATO. Характэрным з'яўляецца тое, што Беларусь, уваходзячы ва ўсе мажлівыя вайсковыя хаўрусы з Расеяй, афіцыйна ніколі не заяўляла пра намер увайсці ў вайсковы блок краін Захаду, таму гэтыя заявы аб стварэнні «кулака» ля беларускай мяжы выглядаюць вельмі дзіўнымі.

Нагадаем, што ў красавіку 2016 г у адным з папярэдніх расследаванняў InformNapalm, было адзначана, што да сярэдзіны траўня 2016 г у горад Клінцы павінны прыбыць вайскоўцы з Екацярынбурга. Тады інфармацыя была атрыманая дзякуючы маніторынгу ў сацыяльных сетках паведамленняў мясцовых жыхароў горада Клінцоў.

У мясцовай газеце г. Клінцоў «Ваша справа» 14 красавіка 2016 г было паведамлена, што 25 сакавіка 2016 г адбыліся публічныя слуханні з нагоды зацвярджэння праектаў планавання вайсковых аб'ектаў у горадзе. Стала вядома, што адзін з іх павінен знаходзіцца на вуліцы Паркавай, ля стадыёна «Труд», а другі - ля Займішча, на ўскрайку горада. 1 красавіка 2016 г пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да пабудовы казармаў. Паводле звестак СМІ, вайскоўцы павінны былі прыбыць толькі ў верасні 2016 года.

Аднак з дапамогай OSINT была атрыманая інфармацыя аб тым, што 24 траўня 2016 г вайскоўцы 28-й АМСБр з Екацярынбурга ўжо прыбылі ў Клінцы Бранскай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках