3 траўня 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ФІФА: У футбольныя правілы ўнясуць тры важныя змены

4
Прэзідэнт ФІФА: У футбольныя правілы ўнясуць тры важныя змены
Фота: AFP

Новыя правілы ў футболе зацвердзяць у сакавіку 2018 года.

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі футбола Джані Інфанціна паведаміў, што канчатковая пастанова аб змене правілаў у футболе будзе прынятая ў сакавіку 2018 года.

Ён падкрэсліў, што будуць тры галоўныя змены.

«Цяпер у нас двухгадовы перыяд праверкі. Канчатковую пастанову мы прымем у сакавіку 2018 года, - цытуе «Р-Спорт» Інфанціна. - Гэта будзе фінальны пратакол не толькі для чэмпіянату свету, для ўсіх турніраў, але першы чэмпіянат свету, на якім змены могуць увайсці ў дзеянне, пройдзе ў Расеі».

Сярод змен - увядзенне відэапаўтораў. «Мы вельмі сур'ёзна ставімся да гэтага. Праца суддзяў вельмі складаная. Мы хочам дапамагчы рэферы прымаць справядлівыя пастановы ў ключавых эпізодах гульні. Матч не будзе спыняцца з усякай нагоды», - падкрэсліў Інфанціна.

Таксама будзе скасаванае правіла «трайнога пакарання». «Гулец не будзе выдаляцца, калі ён здзейсніў фол «апошняй надзеі», спрабуючы згуляць у мяч», - патлумачыў прэзідэнт ФІФА.

І трэцяе, паводле ягоных словаў - вельмі важнае, - гэта чацвёртая замена ў дадатковы час. «Усе бачылі, як у фінале Лігі чэмпіёнаў найлепшыя гульцы свету былі выматаныя. Калі б у трэнераў была магчымасць правесці яшчэ адну замену, гульня б ажывілася. Да таго ж тут гаворка і пра здароўе футбалістаў», - рэзюмаваў галоўны футбольны функцыянер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках