4 траўня 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі па ручаіне цякло малако

6

Белая вадкасць напоўніла ручай на тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў.

Незвычайную з'яву сфатаграфаваў учора ўвечары гамяльчук Алег Місочанка, здымкі з'явіліся ў супольнасці «Гэта Гомель, дзетка!».

Выпрастаная ручаіна працякае сярод гаражоў і праз паўкіламетра ўпадае ў возера, якое злучаецца з ракой, піша onliner.by.

- Такое пачуццё, што проста злілі малако, колер шчыльны, паху кіслага малака няма, але, думаю, будзе. Сёння уранку вада была ўжо колеру кавы з малаком, - распавёў аўтар здымкаў. - Раней нешта такое таксама здаралася, але не ў такіх маштабах.

Паміж ААТ «Мілкавіта» і гаражамі каля сотні метраў. Якім чынам малочныя прадукты (калі гэта яны) трапілі ў ручаіну - загадка. Тым больш што, як кажуць на прадпрыемстве, у іх не выкарыстоўваецца такая сістэма водаадвядзення, сцёкі, пасля папярэдняй ачысткі, павінны трапляць у агульную каналізацыю і накіроўвацца на гарадскія ачышчальныя збудаванні.

Са словаў Алега, у гэты несамавіты безназоўны ручай заходзіць рыба, у ім зімавалі качкі. Як бы там ні было, відавочна, рыбы тут больш няма - малочная сыроватка з'яўляецца адным з найбольш небяспечных прадуктаў для воднай флоры і фауны.

На прадпрыемстве паведамілі, што высвятляюць, якая прырода белай вадкасці і як яна трапіла ў ваду. Аб выніках паведамяць дадаткова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках