4 траўня 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серб Новак Джокавіч стаў першым у гісторыі тэнісістам, які атрымаў больш чым $100 мільёнаў прызавых

3

У 1/8 фіналу «Ралан Гарос» Джокавіч падолеў гішпанца Раберта Баўтыста-Агута, які займае 16-е месца ў рэйтынгу.

1 чэрвеня сербскі тэнісіст Новак Джокавіч, які займае першае месца ў сусветным рэйтынгу, выйшаў у чвэрцьфінал «Ралан Гарос» і дзякуючы праходу ў гэтую стадыю турніру стаў першым гульцом у гісторыі, які зарабіў за кар'еру больш за 100 мільёнаў даляраў прызавых. Пра гэта паведамляе афіцыйны Twitter «Ралан Гарос».

У 1/8 фіналу Джокавіч перамог гішпанца Раберта Баўтыста-Агута, які займае 16-е месца ў рэйтынгу. Спаборнікі правялі на корце 3 гадзіны і 16 хвілін, за якія Джокавіч атрымаў валявую перамогу з лікам 3:6, 6:4, 6:1, 7:5.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках