4 траўня 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі запатрабавалі не касаваць санкцый супраць Лукашэнкі

13
У Брусэлі запатрабавалі не касаваць санкцый супраць Лукашэнкі

Еўропа не павінна змякчаць санкцыі супраць дыктатара, які зусім не змяніўся.

Інфармацыйны пікет прайшоў ля будынка Еўрапейскай камісіі ў сталіцы Бельгіі.

«Не - скасаванню санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі!», - з такім патрабаваннем актывісты Беларуска-еўрапейскага аб'яднання з Бельгіі зладзілі інфармацыйны пікет каля будынка Еўрапейскай камісіі ў Брусэлі.

Звыш 10 актывістаў сталі з плакатамі і з інфармацыйнымі ўлёткамі, у якіх праінфармавалі еўрапейскіх палітыкаў і жыхароў бельгійскай сталіцы аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Удзельнік і суарганізатар пікету Зміцер Піменаў заявіў «Радыё Рацыя»:

Мы знаходзімся паміж будынкамі Еўракамісіі і Рады Еўропы. Мы хочам звярнуць увагу на тое, што ў дачыненні да Лукашэнкі сталі беспадстаўна змякчаць санкцыі. У нашым бюлетэні мы расказваем, што арыштаваны Дзмітрый Піліенка за бел-чырвона-белы сцяг, а ў Ніны Багінскай канфіскавалі маёмасць. Мы гэта хочам данесці да еўрапейскіх палітыкаў. Мы не згодныя з тым, што Еўропа аслабляе санкцыі ў дачыненні да дыктатара, які зусім не змяніўся.

Пікет доўжыўся з 12 да 13 гадзін. Са словаў удзельнікаў, многія палітыкі цікавіліся іх бюлетэнямі і зычылі ім поспехаў. Нагадаем, што Еўразвяз скасаваў санкцыі ў дачыненні да беларускага дыктатара ў сярэдзіне лютага гэтага года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках